Называцца ютуб-шоу будзе «Ноч з Чалым».
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/227-893vf.png.webp)
Сяргей Чалы. Скрын эфіру «Еўрарадыё»
Эканаміст Сяргей Чалы ў эфіры «Еўрарадыё» патлумачыў, што яны арыентаваліся на фармат амерыканскіх вечаровых лайт-шоу, з гасцямі ў студыі.
«На БТ такія шоу існаваць не могуць. Калі ты працуеш выключна па тэмніках і метадычках або працуеш як гаворачая галава, якой пішуць, зразумела, што ніякага live там быць не можа. Гэта наогул смешна», — адзначыў ён.
Фармат гэты абралі, бо захацелася выкліку, стварыць складаны праект.
Плануецца, што шоу будзе выходзіць у ютубе два разы на месяц. Прэм'ера — на наступным тыдні.
Каментары