Вайна33

Зяленскі: Пуцін прайграе ў доўгай вайне

«Не мае значэння, што яго падтрымліваюць 60% ці 70%. Не, прайграе яго эканоміка».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прайграе ў доўгай вайне. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю The Economist.

З ягоных слоў, не здолеўшы хутка скарыць Украіну, Пуцін настроены знясіліць яе і рашучасць яе партнёраў. Пуцін імкнецца ператварыць Украіну ў дысфункцыянальную, абязлюдзелую дзяржаву, уцекачы з якой ствараюць праблемы ў Еўропе. Аднак між тым сама Расія з'яўляецца ўразлівай, піша УНІАН.

«Пуцін не разумее, што ў доўгай вайне ён прайграе. Бо не мае значэння, што яго падтрымліваюць 60% ці 70%. Не, прайграе яго эканоміка. Па меры таго, як Украіна будзе ўзмацняць свае ўдары ўнутры Расіі, расіяне пачнуць задаваць нязручныя пытанні аб няздольнасці іх войска абараніць іх», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Акрамя таго, пуцінская ўлада ўжо была аслабленая мяцяжом Яўгена Прыгожына. Зяленскі ўпэўнены, што яна будзе аслабленая і ў далейшым.

Прэзідэнт Украіны кажа, што не хоча думаць аб працяглай вайне, аднак рыхтуецца да яе. «Я павінен быць гатовы, мая каманда павінна быць гатовая да доўгай вайны, і эмацыйна я гатовы», — сказаў ён.

Каментары3

  • *
    11.09.2023
    Ніхто там ніякіх пытаньняў нікому задаваць не будзе. Там сьветапогляд уладкаваны па іншаму.
  • Макс Корж
    11.09.2023
    В войне проигрывают все по итогу. Умнее не допустить войны чем корчить из себя героев
  • Гвозд
    11.09.2023
    Макс Корж, скажи это финнам, которые сейчас живут в свободной стране с высоким уровнем развития, где средняя месячная зарплата равна 3900€. А если бы 84 года назад они не «корчили из себя героев», то жили бы сейчас в российском стойле, с зарплатой в 350€ и нищенской пенсией. Неужели такие наивные пони как ты, все еще думают, что с имперскими русскими можно о чем то договориться, неужели история ничему таких и не научила?

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава31

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

Адвакатам Аляксея Навальнага далі ад 3,5 да 5,5 гадоў калоніі па справе аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці2

Паблізу беларуска-літоўскай мяжы з'явіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя ФОТЫ8

Карабель Starship выбухнуў падчас сёмага тэставага палёту12

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі16

«Два разы штурхнеш — і катаешся хвілін 15!». Гарадзенец ператварыў легкавік у незвычайныя арэлі1

Насамрэч кот, які трыумфальна зняўся ў латвійскім мультфільме «Плынь», цёмна-шэры, а не чорны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава31

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →