Грамадства2020

Маляваныч расказаў, колькі ў яго скралі тэлефонныя махляры і чаму паверыў ім

Акцёр і тэлевядучы Аляксандр Ждановіч, найбольш вядомы як Маляваныч з «Калыханкі», расказаў «Нашай Ніве» падрабязнасці сваіх сумных прыгод з махлярамі.

Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Фота з фэйсбука

Усё адбылося вечарам у пятніцу: 18 кастрычніка Аляксандр павінен быў у варшаўскім Беларускім моладзевым хабе правесці вечар батлейкі. Ён вельмі спяшаўся — бо бачыў, што ўжо спазняецца. Не хацелася, каб гледачы чакалі. У галаве былі думкі толькі аб тым, як усё ж паспець на ўласны выступ. Гэта якраз і згуляла на руку махлярам, якія патэлефанавалі акцёру ў максімальна нязручны для яго момант.

Гісторыя была класічная: «супрацоўнікі банка» паведамілі, быццам была спроба зняць грошы з рахунку Аляксандра. Для абароны трэба назваць гэта і гэта… Потым банкінг аказаўся заблакаваным.

— Махляры спачатку размаўлялі на ўкраінскай. Калі я сказаў, што дрэнна яе ведаю, перайшлі на рускую. Канешне, шмат чаго павінна было насцярожыць. Але гэтыя «артысты» мяне купілі тым, што назвалі некаторыя даныя, якія, як я думаў, маглі ведаць толькі сапраўдныя супрацоўнікі банка. Увогуле, як прафесіянал скажу: сыграна выдатна.

Калі Аляксандр зразумеў, што насамрэч адбылося, ён заблакаваў картку. У панядзелак прыйшоў у банк, дзе яму паведамілі: на валютным рахунку з 3 тысяч еўра амаль нічога не засталося. Вярнуць грошы немагчыма.

— Агулам рахунак заблакаваны. Раяць тэлефон абнавіць да першапачатковых налад і паставіць антывірус.

Дапамагчы Маляванычу можна тут.

Каментары20

  • Мушчына 30 лет
    21.10.2024
    "— Махляры спачатку размаўлялі на ўкраінскай."
    Праклятые расияне, ничыво не могут, только вараваць, уже даже выучыли язык для сваих прэступных схем!
  • дочка Максима Дизайнера
    21.10.2024
    "Калі я сказаў, што дрэнна яе ведаю,"
    дык а як ён зразумеў, што гэна ўкраінская, калі дрэнна яе ведае? не разумем
  • памідорофф
    21.10.2024
    "на валютным рахунку з 3 тысяч еўра амаль нічога не засталося"
    дык гэна можа стрыжак быў ? як раз збіраў 3 тысячы еўра для...

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя новыя факты пра памерлага ў Антальі Сяргея Будніка

«Белоруссии» больш няма. Артыкул у рускай Вікіпедыі канчаткова перайменавалі19

Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве12

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі8

Праз санкцыі беларускія півавары не могуць выпускаць бляшанкавае піва ў пінтах1

Жанна Нямцова расказала пра раман з расійскім шпіёнам Пабла Гансалесам8

Прапаганда анансавала сюжэт з былым добраахвотнікам Васілём «Пацуком» Верамейчыкам, запісаны ў гатэлі8

Памерла Любоў Сівурава1

Кіроўца маршруткі высадзіў жанчыну з трохгадовым дзіцём, бо яна аплаціла праезд толькі за сябе. Ці законна гэта?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →