Культура11

Праваслаўны прыход у Слоніме пакараюць за незаконна перамаляваны храм XVII стагоддзя

Новы ярка-зялёны колер Свята-Троіцкай царквы, у які яе памалявалі ў жніўні гэтага года, не спадабаўся нават чыноўнікам. З залатымі цыбулінамі, відаць, таксама давядзецца развітацца.

Троіцкая царква ў Слоніме пафарбаваная ў ярка-зялёны колер. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Адказ Слонімскага райвыканкама наконт законнасці работ на помніку архітэктуры апублікаваў тэлеграм-канал «Спадчына».

Чыноўнікі паведамляюць, што супраць прыхода храма Святой Жываначальнай Тройцы ў Слоніме распачаты разгляд адміністрацый справы за парушэнне заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Перамалёўка Троіцкай царквы ў ярка-зялёны колер у жніўні 2024 года. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Нагадаем, што ўлетку Свята-Троіцкая царква, пабудаваная як касцёл пры кляштары бернардзінцаў у сярэдзіне XVII стагоддзя, нечакана была перамаляваная ў ярка-зялёны колер, якога, як адзначаюць спецыялісты, гістарычна не магло быць на помніку рэнесансу праз адсутнасць устойлівых пігментаў.

Гісторыя незаконных перабудоў гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці цягнецца ўжо амаль дзесяцігоддзе. У 2015 годзе святар самавольна зняў купалы, пастаўленыя за некалькі гадоў таму па праекце рэстаўратараў, і замяніў іх на велізарныя цыбуліны з залацістага нітрыду тытану. Тады прыход ужо быў прыцягнуты да адказнасці за парушэнні закону.

Замена купала царквы на велізарную цыбуліну. 2015 год. Фота: Gs.by

Але цыбуліны дагэтуль застаюцца на храме, скажаючы яго аўтэнтычны выгляд. Як адзначаецца ў адказе райвыканкама, яшчэ ў 2020 годзе навуковым кіраўніком на аб'екце была вызначана Наталля Голасава з праектнага філіяла «Белрэстаўрацыі», якая мусіла правесці навукова-даследчыя работы і ўзгадніць замену купалоў з Міністэрствам культуры. Але работа была прыпынена з-за адсутнасці ў прыходзе фінансавых сродкаў.

Пасля выяўленага цяпер чарговага парушэння на помніку архітэктуры работы па распрацоўцы і ўзгадненні навукова абгрунтаваных купалаў будуць працягнуты, запэўніваюць чыноўнікі. Ёсць шанец, што ў хуткім часе рэнесансны храм перастане быць адным з найгоршых прыкладаў царкоўнай антырэстаўрацыі ў краіне.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Сівы
    22.10.2024
    Няхай яшчэ ў Новы Свержань заглянуць, там яшчэ ёсць адзін, каго можна пакараць за здзек з гістарычна-культурнай спадчыны.

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць