Здарэнні

У Асіповіцкім раёне кіроўца чакаў на аварыйцы ДАІ, а ў ягоны аўтамабіль урэзалася іншая машына

Аварыя адбылася сёння днём на 77-кіламетры аўтадарогі М-5 «Мінск-Гомель», паведамляе магілёўская ДАІ. Спачатку легкавік зачапіў агароджу, а пакуль кіроўца чакаў ДАІ, у пацярпелае аўто ўрэзаўся іншы аўтамабіль. У выніку загінуў чалавек.

Скрыншот з відэа

63-гадовы кіроўца машыны Lada падчас абгону зачапіў тросавую агароджу, якая падзяляе транспартныя патокі. Пасля гэтага мужчына выставіў знак аварыйнага прыпынку, патэлефанаваў у міліцыю і стаў чакаць супрацоўнікаў ДАІ.

У гэты час 41-гадовы кіроўца машыны Peugeot пры манеўраванні ўрэзаўся ў аўтамабіль, які стаяў на праезнай частцы. Паміж гэтымі двума ДТЗ прайшло ўсяго некалькі хвілін.

У выніку 63-гадовая жонка кіроўцы Lada, якая знаходзілася на заднім сядзенні, загінула на месцы ДТЗ.

Цяпер заведзеная крымінальная справа за парушэнне ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Каментары

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы2

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы

Усе навіны →
Усе навіны

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і32

У Албаніі арыштавалі былога прэзідэнта

Дэпутат расказаў чыноўнікам у Асіповічах, чым старажытная магія адрозніваецца ад сучаснай9

Беларуска напісала пра нелюбоў людзей чытаць кнігі. Трэд сабраў мільён праглядаў і шквал хэйту12

У Італіі загінуў 15-гадовы сын беларускі. Магчыма, гэта праз булінг8

Кітай уводзіць кантроль над экспартам тавараў падвойнага прызначэння на фоне вайны ва Украіне

Змены ў транспартным падатку — з'явіцца больш ільготнікаў, а заможным наадварот давядзецца раскашэліцца

Беларуска ўладкавалася ў Варшаве на працу зазывалай. Што яна робіць і колькі зарабляе?4

Вучоныя б'юць трывогу — антыбіётыкі перастаюць дзейнічаць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы2

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы

Галоўнае
Усе навіны →