Сеул паабяцаў увесці «паэтапныя меры» супраць КНДР і Расіі ў адказ на ўмацаванне вайсковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.
Сярод магчымых мер — пастаўкі зброі Украіне. Пра гэта было абвешчана па выніках нарады Прэзідэнцкага савета па нацыянальнай бяспецы, якая прайшла пасля паведамленняў, што Пхеньян вырашыў накіраваць каля 12 тысяч вайскоўцаў на дапамогу Расіі, з якіх паўтары тысячы ўжо знаходзяцца на расійскіх палігонах на Далёкім Усходзе.
Раней генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ напісаў у сацсетцы Х, што адпраўка войскаў Паўночнай Карэі ваяваць ва Украіне будзе азначаць «значную эскалацыю».
Крэмль назваў паведамленні пра адпраўку вайскоўцаў з Паўночнай Карэі для ўдзелу ў вайне ва Украіне «супярэчлівымі».
Каментары
Усе забыліся што дзесьці у 2000 годзе Паўночная Карэя ўжо мела ўсе неабходная как зрабіць ядзрку . Усе усе . Ад сыравіны да техналагічнага абсталявання . І толькі удзел ва міжнародых дамовах спыняе яе . Тое ж самве тычацца Швецыі. А калі яны крыху падзеляцца з Украінай ?)
Ва Ўкраіне і так усё ёсць.