Нерухомасць99

Як выглядаюць двары ў новым распіяраным жылым комплексе ВІДЭА

У тыктоку з'явілася відэа з дваровай тэрыторыі новага ЖК «Паўночны бераг». Каментатары параўналі яго з Варшавай і Новай Баравой. Увагу на ролік звярнуў CityDog.

@trofimmchik ЖК Северный берег #Belarus #minsk #northwaterfront #северныйберег #lakesidepark #жк ♬ оригинальный звук -

Усе двары абгароджаныя і зачыненыя — старонні туды трапіць не можа. Уваходы ў пад'езды, па словах аўтара відэа, можна наладзіць па ідэнтыфікацыі асобы.

Аўтар роліка таксама захапляецца і добраўпарадкаваннем двара — дзіцячымі пляцоўкамі і азеляненнем.

Яшчэ з таго, што можа спадабацца жыхарам, — крытая пляцоўка-стаянка для байкаў і ровараў, стацыянарная помпа, зарадка для электрамабіляў.

Што думаюць каментатары?

У каментарах беларусы параўноўваюць новы ЖК з комплексамі ў Варшаве і з Новай Баравой, пішуць, што «прыгожа, чыста, зручна і хочацца там жыць».

Аднак ёсць і крытычныя каментары:

  • «Прыгожа, але судзіць пакуль рана. З плюсаў, што гэта вялізная малапавярховая забудова. З мінусаў — гэта хуткасць будаўніцтва».

  • «Ужо двары агароджваюць. Трызненне ж поўнае. Часам людзям скараціць дарогу трэба праз двары, але не, абгародзім ад невядома каго і чаго».

  • «У мяне не заўсёды тэлефон на твар рэагуе, калі я пасля гулянкі, калі будзе такая пятрушка з пад'ездам, то будзе фіяска».

  • «Гулялі ў новым парку… Раён прыгожы, калі-небудзь, не хутка, будзе класны. Сёння: дзіцячы садок — няма, школа — няма, паліклініка — няма, нармальны магазін — няма, дастатковы транспарт — няма».

Каментары9

  • Лол
    22.10.2024
    Двор нармальны, а за дваром ізноў бясконцыя непрыгожыя паркоўкі, бетон і тэрыторыя без дрэваў і нейкай эстэтыкі. І на гэта ўсё выходзіць палова вокнаў комплексу. Ну такое.
  • Беларус
    22.10.2024
    польскі беларус, трэба быць беларускім беларусам
  • барадзед
    22.10.2024
    сапраўды, як у Еўропе, у самых шырпатрэбных раёнах
    там гэта таннае першае жытло для маладых, а ў нас - "хочацца там жыць"

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ14

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Карпенка паабяцаў расказаць пра вынікі збору подпісаў на наступным тыдні7

Вярнуўся з вайны, уладкаваўся ў Варшаве, пасварыўся з усімі — і знік. Прыяцелі пра экс-каліноўца Максіма Ралько, якога затрымалі ў Беларусі19

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома59

Замежнікі скардзяцца — у беларускі ўніверсітэт не паступіш без пасярэднікаў2

Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка17

Самалёт Пуціна ў Мінск суправаджалі два знішчальнікі

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы2

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ14

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →