Судзяць мужчыну, якога затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе»
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Вера Галаўкова пачала разглядаць справу 44-гадовага Рамана Якімёнка, піша «Вясна».
Мужчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Паводле тэлеграм-канала сілавікоў, Якімёнка затрымалі ў сакавіку 2024 году за каментары пра тэракт у падмаскоўным «Крокус Сіці Холе». На запісаным сілавікамі відэа мужчыну прымусілі сказаць, што яго нібыта затрымалі за негатыўныя каментары, а таксама за адпраўку паведамленняў у чат-бот Nexta.
Каментары