Грамадства2727

«Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі?» Павук дазваніўся Абельскай

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў на прамую лінію з Ірынай Абельскай і задаў пытанне, якое цікавіць многіх беларусаў: ці яна мама Колі Лукашэнкі? 

Андрэй Павук патэлефанаваў члену Савета Рэспублікі Ірыне Абельскай, каб спытаць, чаму дэмаграфічная сітуацыя такая дрэнная ў Беларусі. 

Тая адказала, што гэта занадта сур'ёзнае філасофскае пытанне.

Павук тады прапанаваў задаць пытанне прасцейшае.

— Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі… Мікалая Лукашэнкі?

— Мы на гэтыя пытанні з вамі не размаўляем. Задавайце пытанні па дэмаграфічнай сітуацыі, — перапыніла яго Абельская.

— Не, ну вы разумееце, што кіраўнік дзяржавы нам падае прыклад сямейных адносін, і мы ўсё ж такі не ведаем, як ставіцца… Гэта нашы традыцыйныя каштоўнасці. (…)

— У вас ёсць яшчэ нейкія пытанні?

— Я наогул не супраць такіх адносін… — паспрабаваў падбадзёрыць Абельскую Павук, але тая паклала слухаўку. 

Раней расследавальнікі з дапамогай кіберпартызан атрымалі пашпартныя даныя, якія сведчаць, што Ірына Абельская з'яўляецца мамай пазашлюбнага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая.

Каментары27

  • даведка
    20.10.2024
    Ирина Абельская как-то улучшает демографическую ситуацию среди высоких чиновников, обслуживающихся у неё в лечкомиссии, либо личным примером? Не могу понять, как связана Абельская с заявленной тематикой прямой линии.
  • Kub
    20.10.2024
    Яшчэ адну чыстую душу зацягнуў Павук у сваё павуцінне...
  • Куратар-наглядчык
    20.10.2024
    Паук не прав, вы забыліся слова "презідента" з вялікай літары напісаць, гэта непарадак, вам вымова ў асабістую картку, і гэты ваш каментар не будзе залічаны ў сённяшнюю выпрацоўку.

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі19

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»20

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус28

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР10

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог13

Мінчанка за 17 хвілін у таксі аддала 90 рублёў. Як так атрымалася?1

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі19

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Галоўнае
Усе навіны →