Свет55

Былога караля хіп-хопу P. Diddy усё больш мужчын абвінавачваюць у сэксуальным гвалце

Сярод новых іскаў супраць амерыканскага рэпера і музычнага прадзюсара — восем ананімных мужчын, якія расказваюць пра выпадкі сэксуальнага гвалту супраць іх у перыяд з 1998 па 2022 год. Самаму малодшаму на момант здзяйснення злачынства было 16 гадоў.

Шон Джон Комбс. Фота: Shareif Ziyadat / Getty Images

Пра падрабязнасці справы супраць амерыканскага рэпера і музычнага прадзюсара Шона Джона Комбса, вядомага як P. Diddy, паведамляе The Washington Post.

Як вядома, былы кароль хіп-хопу быў затрыманы 16 верасня па абвінавачанні ў гандлі людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі, распаўсюджванні наркотыкаў і выкраданні людзей. Многія з гэтых меркаваных злачынстваў адбыліся на сэкс-вечарынках.

Як піша выданне, толькі з 14 кастрычніка супраць былога караля хіп-хопу было пададзена 13 новых іскаў. Адзін з іх ад жанчыны, якая сцвярджае, што ў 13 гадоў падверглася нападу на вечарынцы MTV Video Music Awards у 2000-м. Яна сцвярджае, што Комбс разам з неназваным мужчынам і жанчынай-знакамітасцю згвалцілі яе.

Восем пазоваў падалі мужчыны. З іх двое сцвярджаюць, што былі непаўналетнімі на момант здзяйснення нападаў. Многія абвінаваўцы раней працавалі з Комбсам або для яго.

Увогуле за апошні год супраць Комбса было пададзена 25 іскаў аб сэксуальным гвалце. Сярод першых 12 абвінаваўцаў двое былі мужчынамі. Гэта Родні «Lil Rod» Джонс, прадзюсар, які працаваў над апошнім праектам Комбса — The Love Album 2023 года, і Дэрык Лі Кардэла-Сміт, зняволены турмы Мічыгана.

Сярод новых іскаў — абвінавачанне ад мужчыны, які сцвярджае, што ў 1998 годзе быў запрошаны на «Белую вечарынку» (штогадовае зорнае мерапрыемства, якое Комбс арганізоўваў з 1998 па 2009 год). Паводле судовых дакументаў, Комбс пераканаў 16-гадовага падлетка, музыку-пачаткоўца, зняць штаны, заявіўшы, што гэта абрад пасвячэння ў індустрыю, а затым пачаў лашчыць яго геніталіі.

Іншы заяўнік сцвярджае, што яму было 17 гадоў, калі яго запрасілі на эксклюзіўную вечарынку, арганізаваную Комбсам у пентхаусе гатэля на Манхэтэне ў 2022 годзе. P. Diddy прапанаваў падлетку напой, ад якога ў таго закружылася галава і ён адчуў слабасць. Хлопец спрабаваў знайсці прыбіральню і натыкнуўся на пакой, дзе праходзіла оргія. Там Комбс прыцягнуў яго да ложка і пачаў дамагацца.

Акрамя таго, у пазовах апісаны выпадкі, калі дамаганні Комбса да мужчын былі перапынены. Напрыклад, адзін з мужчын, які працаваў ахоўнікам на вечарынцы Комбса ў 2005 годзе, заявіў, што дамаганні спыніліся, калі ў пакой увайшла ягоная жонка. Іншы мужчына, які даваў Комбсу ў арэнду раскошныя аўтамабілі і ўпрыгожванні, сцвярджае, што кароль хіп-хопу дамагаўся яго на вечарынцы ў 2022 годзе і інцыдэнт быў перапынены, калі ў пакой увайшоў вядомы спартсмен.

Некаторыя мужчыны заяўляюць, што іх не толькі дамагаліся, але і гвалцілі. Адзін з інцыдэнтаў, апісаны ў пазове, адбыўся на вечарынцы ў 2022 годзе ў Лос-Анджэлесе. Пацярпелы — трэнер па фітнэсе, які сцвярджае, што яго апаілі і вымусілі ўдзельнічаць у сэксуальных актах з Комбсам і іншымі вядомымі асобамі.

Комбс, які ў цяперашні час знаходзіцца ў федэральнай турме ў Брукліне ў чаканні суда, працягвае адмаўляць сваю віну. У нядзелю, 20 кастрычніка, яго адвакаты папрасілі суддзю Нью-Ёрка забараніць любым патэнцыйным сведкам або іх адвакатам выказвацца супраць іх кліента, сцвярджаючы, што такія заявы перашкаджаюць справядліваму судоваму разбору.

Па прад'яўленых абвінавачаннях Комбсу пагражае пакаранне ад 15 гадоў да пажыццёвага заняволення. Суд павінен адбыцца ў маі 2025 года.

Каментары5

  • Бібер
    22.10.2024
    БІБЕР СКАЖЫ ПРАЎДУ!
  • Аххахаха
    22.10.2024
    > вядомыя асобы

    А што ж гэта за асобы такія? Ці раптам не тыя, што за любога Дэмакрата апантана агітуюць, як і сам Дыдзі? Можа нядобра выйсці, калі апублічыць прозвішчы. Прама як з Эпстайнам.
  • Piu
    22.10.2024
    Аххахаха, так як раз такі падобна на тое, што там былі любіцелі рудага папуліста

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве5

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»2

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow3

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве5

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →