Літаратура1212

Беларуска напісала пра нелюбоў людзей чытаць кнігі. Трэд сабраў мільён праглядаў і шквал хэйту

Меркаванне аўтаркі палічылі высакамерным.

Каця Лазіцкая ў бібліятэцы. Фота: твітар @leni_kotik

Папулярная беларуская кніжніца і маркетолаг Каця Лазіцкая, больш вядомая ў твітары як «Матерь горящих жёп», апублікавала трэд, у якім паспрабавала разабраць прычыны, чаму людзі маюць праблемы з чытаннем мастацкай літаратуры.

Дзяўчына пачала з таго, што многія лічаць чытанне нуднай справай, бо калісьці ў школе прымушалі чытаць праграмныя творы кшталту «Вайна і мір». «Але вось хто іх чытаў сапраўды з задавальненнем, акрамя мяне?»

Прычыну ў непрыязнасці да твораў са школьнай праграмы яна бачыць у яе высокім тэмпе і адсутнасці кантэксту часу. На думку дзяўчыны, «Майстра і Маргарыту» школьнікі б чыталі ахвотней, калі б ведалі, што гэтая кніга была забароненай, як чытала яна, калі даведалася, што ейная настаўніца чытала яе з ліхтарыкам пад коўдрай.

З гэтымі меркаваннямі большасць, можа, і пагадзілася б, але далей трэд пачаў біць па хворых месцах некаторых чытачоў. Першымі ахвярамі сталі аматары біяграфій вядомых людзей, якіх кніжніца абазначыла дзвюма «чырвонымі сцяжкамі». 

«Што такога вы хочаце адшукаць у кнігах чужога поспеху? Гэта бессэнсоўнае марнаванне часу», — заявіла Лазіцкая, пахваліўшыся, што за сваё жыццё прачытала толькі адну біяграфію — Ілана Маска — і тую ў аўдыяфармаце.

Чытанне біяграфій паспяховых асоб пужае блогерку не менш, чым Вэндзі з кубрыкаўскага «Ззяння» бессэнсоўная фраза, якую яе звар'яцелы муж пісаў на працягу месяца. Карцінка з трэда.

Гэтак жа нудным ёй здаецца чытанне выключна прафесійнай літаратуры.

Меркаванне, што варта не чытаць, а «пісаць» сваю гісторыю, дзяўчына пракаментавала словамі «я амаль задыхнулася ад гэтай цемнаты». На яе думку, кнігі дазваляюць пражыць шмат жыццяў, падарожнічаць у часе і па іншых сусветах.

«Я і тысячы няісных людзей класна бавім час». Мем з трэда, які тлумачыць, чаму варта чытаць мастацкую літаратуру. 

Аматараў кіно яна ўпікнула тым, што яе знаёмая кагнітывістка кажа, што чытанне — гэта адзіны даказаны метад развіцця мозга, а вядомы біёлаг і папулярызатар навукі Канстанцін Севярынаў увогуле не глядзіць кіно. «Найразумнейшы чалавек, дарэчы».

Дарагавізну кніг яна палічыла недастатковым апраўданнем, бо дарагія толькі папяровыя кнігі. Увогуле ў многіх у Беларусі і Расіі ёсць даволі танная падпіска на «Яндэкс Плюс», якая адкрывае бясплатны доступ да мноства электронных і аўдыёкніг.

Любімай адгаворкай блогерка называе «няма часу». У якасці прыкладу яны праводзіць сябе, у якой кніга заўсёды ў смартфоне і яна чытае ў любы вольны час. Прывучае да гэта і сына, якога рэгулярна водзіць у кнігарню, каб ён выбраў што-небудзь сабе па душы, але дазваляе знаёміцца з некаторымі школьнымі кнігамі ў аўдыяфармаце.

Любімая адгаворка блогеркі — «няма часу».

Больш паважлівай прычынай яна лічыць, калі чалавек не можа знайсці «сваю» кнігу, але толькі калі гэты стан доўжыцца не 10 гадоў. Самая праўдзівая для яе прычына не чытаць кнігі — «я проста не хачу». Кніжніца піша, што адносіцца да такіх людзей без асуджэння. 

Многія падпісчыкі палічылі трэд высакамерным, абясцэньвальным, дасягальніцкім, які пакідае ўражанне быццам чытанне — гэта нешта абавязковае для ўсіх. 

Трэд падхапілі некаторыя тэлеграм-каналы з мільённай аўдыторыяй. Людзей зачапілі словы «адгаворка», «паважлівая прычына», «самая нармальная прычына», «добры густ», якія маюць канкрэтную афарбоўку. У рэплаях і рэпостах пачалося сапраўднае пекла з асуджэннем і высмейваннем аўтаркі трэда.

Дзяўчыне напісалі яшчэ кучу прычын, чаму яны не чытаюць мастацкую літаратуру. Хтосьці заўважыў, што павольна чытае і на адну кнігу можа пайсці больш за месяц, а таму чытанне прыносіць менш задавальнення, чым што заўгодна на свеце. А камусьці прасцей і цікавей спажываць кантэнт праз відэа. 

«Занудна-душны кніжны нацызм», — абураліся твітарчукі ў рэплаях.

Блогерка пасля прызналася, што думала, што да яе ў трэд прыйдуць людзі, якія будуць казаць, што яны насамрэч чытаюць мастацкую літаратуру, а атрымала расчараванне.

Дзяўчына паспрабавала змякчыць сітуацыю, запісаўшы ў ціктоку відэа, што ёй насамрэч усё роўна, чытае чалавек ці не, а ў яе самой палова сяброў чытае толькі ўпакоўку ад асвяжальніка паветра. Маўляў, чытайце што хочаце, абы не псеўдапсіхалогію. Але і гэта ў сацсетках палічылі высакамерным. 

«Ну не магу я па-іншаму гаварыць пра кнігі, ну высакамерна, так», — прызналася кніжніца.

Каментары12

  • нявеста азаронка
    21.10.2024
    а ў мяне так было... у дзяцінстве-юнацтве столькі перачытала, што дзесьці год у 20 стала сумна мне. бярэш новую кнігу, пачынаеш чытаць і ўжо на першай старонцы разумееш, якім будзе развіццё сюжэту і канец. адкрываеш апошнюю старонку і ўпэўніваешся. на гэтым маё запойнае) чытво скончылася.
    тая ж Майстар і Маргарыта, якую лічыла кнігай №1 у свой час... колькі год таму ўзяла перачытаць і ледзь дацягнула да канца - так было нудна. нават кніга №1 не зайшла - хочацца нечага зусім новага.

    сябр неяк казаў, як Ургант расказваў, як перастаў чытаць - зразумеў, што нічога не запамінае з прачытанага. ну так - бо мозг сучаснага чалавека перагружаны. а вось Денискины рассказы, казаў, памятае дасюль.
  • .
    21.10.2024
    Нават па ніку аўтаркі адразу разумеем, што чалавек начытаны, культурны. З яе разважанняў далей відавочна, што цікавіцца ў першую чаргу літаратурай, а не сабой у літаратуры.

    А калі сур'ёзна, даўно надакучыў гэты рунет (чаму беларуска?) часоў 2000-х - пачатку 2010-х са сваім тролінгам і хайпам.
  • А теперь другие новости
    21.10.2024
    Я покушал

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Самая пажылая птушка ў свеце, альбатросіха Уіздам адклала яйка на Гаваях. Ёй 74 гады1

Расія забараніла ўвоз мандарынаў з Абхазіі5

Эрдаган: мэта апазіцыі — Дамаск. Мы прапанавалі Асаду разам вызначыць будучыню Сірыі, але адказу не было4

Ва Украіне з'явілася новая ракета-дрон «Пекла»

Карпенка паабяцаў расказаць пра вынікі збору подпісаў на наступным тыдні7

Вярнуўся з вайны, уладкаваўся ў Варшаве, пасварыўся з усімі — і знік. Прыяцелі пра экс-каліноўца Максіма Ралько, якога затрымалі ў Беларусі19

Замежнікі скардзяцца — у беларускі ўніверсітэт не паступіш без пасярэднікаў2

Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка17

Самалёт Пуціна ў Мінск суправаджалі два знішчальнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Галоўнае
Усе навіны →