Сёння ў Іўі праходзіць камбінаваная міліцэйская эстафета. У ёй бяруць удзел падраздзяленні міліцыі Гродзенскай вобласці, каманды службы канвою, ДАІ і АМАПа.
Эстафета складаецца з некалькіх этапаў. Адзін з іх — ліквідаванне перашкоды ў выглядзе няспраўнага транспартнага сродку. На гэтым этапе ўдзельнікі эстафеты штурхаюць міліцэйскі УАЗік, заўважыў reform.by.
Падчас яшчэ аднаго этапу міліцыянеры бегалі з дзвюма драўлянымі скрынямі.
Удзельнікі таксама спаборнічалі ў стральбе з вінтоўкі, пераносцы параненых, спыненні беспарадкаў, кіданні гранаты, фігурным кіраванні веласіпедам, зборцы аўтамата і пісталета.
Мэтай мерапрыемства арганізатары называюць «згуртаванне калектываў праваахоўнікаў у рамках самых разнастайных спаборніцкіх аспектаў, якія могуць сустракацца ў паўсядзённай дзейнасці міліцыянераў».
Каментары
- Нет
- Да, есть от чего впасть в отчаяние
Диалог с милиционером Семёновым из "Особенности национальной охоты"