ДТСААФ плануе пачаць навучаць школьнікаў кіраванню аўтамабілямі
Плануецца навучаць вучняў 9-11 класаў.
У сераду адбылося падпісанне паміж Мінадукацыі і ДТСААФ па выкарыстанні патэнцыялу ДТСААФ у выхаваўчай рабоце і правядзенні мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, паведамляе прэс-служба міністэрства.
У прыватнасці, зараз прапрацоўваецца пытанне арганізацыі навучання вучняў 9 (10) — 11 (12) класаў кіраванню аўтамабілем.
Паведамляецца, што ДТСААФ развівае 22 тэхнічныя і авіяцыйныя віды спорту і з'яўляецца адзінай у Беларусі структурай, якая адказвае за іх стан і развіццё.
Таксама падкрэсліваецца, што Мінадукацыі і ДТСААФ падпісалі дарожную карту па выкарыстанні магчымасцяў ДТСААФ у выхаваўчай рабоце і правядзенні мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі.
Каментары