Дзесяць перуанскіх шаманаў правялі абрад з мэтай нейтралізацыі Неймара. Ці спрацавала?
Служыцелі культу «Бацькі Сонца» ўзвялі паблізу стадыёна ў Ліме алтар, куды паклалі амулеты, сцягі, мячы і фатаграфіі гульцоў камандаў, піша El Diario.
Да фатаграфіі Неймара шаманы прымацавалі ляльку, звязаўшы ёй левую нагу, а ў правую ўваткнулі меч. Выканаўшы такія хітрыя дзеянні, шаман Фелікс Рондан пракаментаваў, што адбудзецца з Неймарам у гульні з нашчадкамі інкаў.
«Мы нейтралізавалі Неймара, звязаўшы яму ногі. Мы прывязалі яго, каб ён не мог бегаць і добра гуляць. Мы зрабілі спецыяльны рытуал, каб яго розум затуманіўся, і ён не мог вызначыць, чаго ён шукае і якія ў яго мэты», — распавёў задаволены шаман.
Рычарлісан, Каземіра і трэнер зборнай Фернанда Дзініз таксама сталі аб'ектамі таго, што шаманы змясцілі на фатаграфіі калючыя расліны і марскія ракавіны.
Матч Перу — Бразілія скончыўся пару гадзін таму. Бразілія перамагла з лікам 1:0. Мяч забіў Маркіньяс на 90-й хвіліне з перадачы Неймара.
Вось і загадка: спрацаваў шаманскі абрад ці не?
У папярэднім матчы супраць Балівіі, дзе бразільцы разграмілі апанентаў 5:1, у Неймара быў дубль, галявы пас і нават незабіты пенальці.
А сёння ў Рышарлісана, які таксама стаў аб'ектам увагі шаманаў, была самая нізкая адзнака за гульню — 6,5 бала.
Каментары