Грамадства

Выйшаў на волю палітвязень Аляксей Галоўкін

Гродзенец, які мае праблемы з суставамі, правёў за кратамі больш за 2,5 года.

Аляксей — IT-інжынер. Скончыў фізматшколу з залатым медалём і ВНУ з чырвоным дыпломам. У дзяцінстве яму быў пастаўлены складаны дыягназ — «гемафілічная поліартрапатыя», піша «Вясна».

Гродзенца асудзілі да 3 гадоў калоніі паводле шэрага артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 366 КК (пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 185 КК (прымус).

Апроч таго, з Аляксея спагналі кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым на суму больш за 4 500 рублёў. Ён дрэнна ходзіць праз праблемы з суставамі. Вядома, што астатнім асуджаным у калоніі было забаронена яму дапамагаць.

Тэрмін Галоўкін адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адкуль 26 жніўня выйшаў на волю, паведаміў у сацсетках былы палітвязень Зміцер Фурманаў. У зняволенні Аляксея ўтрымлівалі 2 гады 8 месяцаў і 23 дні.

Каментары

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга на беларуска-польскай мяжы пераваліла за 2500 аўто2

«Святкуйце сваю індывідуальнасць». Поп-зорка нулявых Нэлі Фуртада паказала, як змянілася за гэтыя гады19

Дзе ў Еўропе лепш за ўсё інвеставаць у нерухомасць у 2025 годзе?4

Трыумф Латвіі: анімацыйны фільм пра ката стаў лепшым нават за мульцік ад Pixar, самы касавы ў гісторыі3

Выданне Politico агучыла неверагодныя сцэнары на 2025 год. Адзін з іх — звяржэнне Лукашэнкі22

Чыгуначнікаў перад выбарамі просяць сачыць за тымі, хто фатаграфуе цягнікі, і падазронымі замежнікамі2

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе ў Херсоне. Загінуў супрацоўнік гарадской рады2

Выйшла відэа, на якім спалоханы кіраўнік нацысцкага атрада «Русіч» дрыжыць у абдымках кадыраўцаў42

Прэс-сакратарка Ціханоўскай: Офіс не меў дачынення да прызначэння кіраўніцтва «Белсата»46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Галоўнае
Усе навіны →