Грамадства

Палітвязня Андрэя Сачэўку адправілі на два месяцы ў ПКТ

Уключанага ў «спіс тэрарыстаў» і асуджанага да 6 гадоў калоніі жыхара Гродна з псіхічным захворваннем Андрэя Сачэўку адправілі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу, паведаміў праваабарончы рэсурс Mayday.team.

Праваабаронцы пішуць, што Сачэўку адправілі ў ПКТ яшчэ ў пачатку жніўня, але вядома пра гэта стала толькі сёння. Да гэтага палітвязень правёў 23 сутак у ШІЗА, куды трапіў 19 чэрвеня за тое, што адмовіўся выносіць смецце.

Калі 10-дзённы тэрмін знаходжання ў ШІЗА падыходзіў да канца, Сачэўка дадалі яшчэ адно дысцыплінарнае спагнанне за тое, што ён ляжаў у ізалятары на падлозе. Пасля яму паведамілі, што яго адправяць у памяшканне камернага тыпу за «няправільныя погляды».

4 траўня 2022 года Сачэўку затрымалі на працоўным месцы за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — публікацыю ў сацсетцы «ВКонтакте» відэа з Лукашэнкам, на якім ён у 1994 годзе прымае прысягу пад бчб-сцягам. Праз трое сутак мужчыну выпусцілі, а ўжо 11 чысла зноў затрымалі — па абвінавачванні ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

25 траўня яго прызналі вінаватым у захоўванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП) і прызначылі штраф у 25 базавых велічынь. У чэрвені лабараторна-судовая экспертыза пацвердзіла ў гродзенца псіхічнае захворванне.

У верасні 2022 года пачаліся судовыя пасяджэнні па справе Сачаўкі — цяпер яго абвінавачвалі ў распальванні варожасці і ва ўдзеле ў пратэстах. У кастрычніку суд прысудзіў мужчыну да 6 гадоў калоніі. У ліпені гэтага года КДБ унёс Андрэя Сачэўку ў»спіс тэрарыстаў».

Каментары

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову7

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Усе навіны →
Усе навіны

На вучэннях у Расіі дзеля эканоміі боепрыпасаў вайскоўцы крычаць «бу-бу-бу»3

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ з канчатковымі вынікамі ўдару па складзе ў Таропцы. Яны ўражваюць4

Нідэрландцу не далі ўвезці ў Беларусь золата і срэбра1

Памёр легенда беларускага панка Віктар «Мао» Жаркевіч. Губазікаўцы прымушалі яго несці з сабой дзверы ад халадзільніка10

Вячорка пракаментаваў словы Яшына пра тое, што Лукашэнка мяняе палітвязняў на дэталі для самалётаў5

У Гродне легкавік збіў пяцігадовага хлопчыка1

У Расіі зафіксавалі рэкордныя продажы аўтамабіляў «Белджы»2

Хто тыя людзі, якіх Лукашэнка адпусціў з-за кратаў па памілаванні? Складзены агульны партрэт9

«Я памятаю свой шок, а мне кажуць: «Зламалі». Лукша расказаў, як запісвалі відэа з Кастусёвым пасля выбараў-201011

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову7

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Галоўнае
Усе навіны →