Грамадства77

Вагнераўцы навучалі пад Брэстам мясцовых дэсантнікаў

Брэсцкія дэсантнікі гэтымі днямі праходзяць падрыхтоўку з удзелам наймітаў з групы «Вагнер», паведаміў тэлеканал «Беларусь 1» са спасылкай на Мінабароны Беларусі.

Скрыншот з відэа

«Пад Брэстам ідзе падрыхтоўка падраздзялення 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Гвардзейцы вывучаюць мінна-выбуховыя загароды, тактычную медыцыну, аказанне першай дапамогі і самадапамогі пры розных агнястрэльных раненнях.

Таксама пры падрыхтоўцы байцы актыўна выкарыстоўваюць досвед «СВА». Як адзначаюць спецыялісты, сёння гэта неад'емная частка навучання для паспяховага функцыянавання Узброеных сіл», — гаворыцца ў паведамленні.

Досвед «СВА» (эўфемізмам «спецыяльная ваенная аперацыя» расійскія і лукашэнкаўскія прапагандысты называюць захопніцкую вайну Расіі супраць Украіны) перадавалі брэсцкім дэсантнікам нядаўнія непасрэдныя яе ўдзельнікі.

«Для таго, каб быць у курсе сучасных вайсковых трэндаў, брэсцкія дэсантнікі праводзілі трэніроўкі і з інструктарамі прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер». На брэсцкім палігоне сумесна адпрацоўвалі самыя актуальныя і патрэбныя элементы баявых дзеянняў», — адзначылі ў Мінабароны.

Чытайце таксама:

Пасол у Індыі пра ПВК «Вагнер»: Калі яны зробяць нешта не так, супраць іх будуць ужытыя іншыя захады

Інфармацыя пра вагнераўцаў на беларуска-літоўскай мяжы можа быць укідам — «Беларускі Гаюн»

НАТА не бачыць пагрозы з боку ПВК «Вагнер» у Беларусі

Каментары7

  • Ёсік
    12.08.2023
    Праз паўгады ўвесь ваш досьвед будзе непатрэбны - час не стаіць на месцы. Покуль ты не патрапіш пад сапраўдныя кулі, усё тваё навучаньне нуль, паверце былому ўдзельніку афганскай вайны. Усе нашыя 3-6 месячныя заняткі ў ТуркВА перакрэсьліваліся па прыбыцці за рачулку, і на першым баявым выхадзе ты гэта разумеў.
  • Вучоныя
    12.08.2023
    Навучаюць, як з'ёбы..цца з-пад Бахмута ў Асіповічы.
  • Чаркашкваркп
    12.08.2023
    Гiнуць за расею? Палудуркi.

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына2

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Усе навіны →
Усе навіны

Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду12

«Гэта ўжо і ёсць прывабнасць». Стала вядома, колькі зарабляюць чыноўнікі-кіраўнікі ў рэгіёнах3

«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі12

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак37

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ18

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар3

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына2

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Галоўнае
Усе навіны →