Свет77

«Зара над Нёманам» мае стаць вялікім сюрпрызам выбараў у Літве

Левапапулісцкі спіс узначальвае палітык, якога выключылі з яго ранейшай партыі за антысеміцкія выказванні.

Рэмігіюс Жамайтайціс, заснавальнік партыі «Зара над Нёманам». Фота: Wikimedia Commons

Партыя «Зара над Нёманам» Рэмігіюса Жамайтайціса вырвалася ў тройку лідараў перадвыбарнай гонкі ў Літве.

Апошняе сацыялагічнае апытанне кампаніі Spinter tyrimai паказала, што за гэтую новую палітычную сілу гатовыя прагаласаваць 16% выбарцаў. Гэта толькі трохі менш, чым за правацэнтрысцкі Саюз Айчыны — хрысціянскіх дэмакратаў (18%) і левацэнтрысцкіх сацыял-дэмакратаў (24%).

Акрамя таго, у Сейм Літвы маюць прайсці Саюз лібералаў, цэнтрысцкая Партыя зялёных і сялян, сацыяльна-кансерватыўны Саюз дэмакратаў «Дзеля Літвы» і, магчыма, таксама радыкальна-ліберальная Партыя свабоды, якая балансуе на мяжы выбарчага бар'ера, які складае 5% галасоў.

Партыі, якія праводзяць прарасійскія і пралукашэнкаўскія наратывы, мяркуючы па ўсім, выбарчага бар'ера не адолеюць. 

Першы тур выбараў у Літве мае адбыцца ў гэтую нядзелю, 13 кастрычніка. 71 дэпутата выбіраюць у аднамандатных акругах, 70 — па прапарцыйнай сістэме па партыйных спісах.

Партыя «Зара над Нёманам» была зарэгістраваная ў студзені 2024 года. Яе заснавальніка Рэмігіюса Жамайтайціса ў свой час выключылі з партыі «Свабода і справядлівасць» за скандальныя выказванні, што расейцы і яўрэі прыгняталі літоўцаў і што яны нясуць віну за спаленне вёскі Пірчупы, літоўскай Хатыні, нацыстамі.

На прэзідэнцкіх выбарах у маі 2024 года 42-гадовы Жамайтайціс нечакана сабраў 9,3% галасоў. Яго рэзкі стыль прываблівае выбарцаў, асабліва з глыбінкі.

«Зара над Нёманам» заявіла пра гатоўнасць фарміраваць урад у складзе левацэнтрысцкай кааліцыі — гэта значыць, разам з мэйнстрымавымі сацыял-дэмакратамі, спіс якіх узначальвае Вілія Блінкявічуце.

Каментары7

  • Жвір
    07.10.2024
    Выснова: 1)ліетувісы схільныя рэфлексаваць на гучныя заявы й папулізм, 2)ліетувісы прагнуць ясных адказаў на пытаньне "хто вінаваты", 3)ліетувіскія палітыкі ведаюць, што ўкінуць у грамадзтва й якой хернёй завантажыць ягоныя глузды, 4)у сваёй эвалюцыі ліетувісы зусім і не апераджаюць беларусаў.
  • %
    07.10.2024
    Цалкам да дупы. Што нам з таго - ці тупыя антысеміты, ці даўбанутыя рашысты - як тое уплывае на наша жыцьце? Ніяк
  • Брэст
    07.10.2024
    Назва партыі нагадвае назвы раёнак у Беларусі. Залік у гэтым сэнсе! Хіба што ў Мастах - "Зара над Нёманам". А за ідэі - незалік.

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі — новая версія прапаганды8

Трэнер расказаў, чаму футбаліст ударыў па надпісе «80 гадоў вызвалення»

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы2

На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе6

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця5

У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →