Каментары да артыкула

Чаму кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі загаварыў пра беларускую мову?

  • Gorliwy Litwin
    07.10.2024
    Яшчэ адзін сігнал да Прымірэньня. Мы вам створым пару школак з паглыбленым вывучэньнем Купальля ды Русальля, а вы за гэта праслаўце Велічны Подзвіг Красаўцаў, якія катаваннямі ды лупцаваннямі ўратавалі для Этнасу Мір, Хлеб і Шчырасьць
  • Мх
    07.10.2024
    Расейскім гападарам Лукашэнкі не патрэбныя беларусы, нават расейскамоўныя. Ім патрэбны рускія. Я думаю, гэта проста "гульня ў нацыяналізм", каб паказаць камусці з Масквы, што Беларусь гэта пакуль што не рэгіён Расеі.
  • Ялінка Салаўёва
    07.10.2024
    Я вось, насуперак падлукашэнкам, вучылася белмовай.
    Інстаграм з хэндмэйдам вяду польскай, асноўны - ангельскай, на камэнтары адказваю расейскай.
    Мо моўны патруль спадар Круты, хаця на гадок, 2025-ты, белмовы выпатрулюе са складу ППС і Губазікаў на вуліцы, каб аналітык Карбалевік не лапаў спадара Лукашэнку Старога на мане пра падтрымку мовы
  • %
    07.10.2024
    Гаворыць абы гаварыць. Усе гэтыя словы не маюць аніякага значэння. Ёсьць справы. А яны красамоўныя і выключна антыбеларускія і скіраваны на зьнішчэньне беларускага. Вось і ўсё.
  • Лукашэнка Бацька
    07.10.2024
    Спадар Карбалевіч - мой талісман. Пакуль дзясяцігодзьдзямі сурочыць мне і маім лёкаям гамон і іншую паразку, ліха мяне амінае.
  • мама-мова
    07.10.2024
    "абмеркаванняў, якія ідуць у адміністрацыі наконт таго, чаму прысвяціць наступны год"
    чаму-чаму... сінім пальцам
  • некрутая
    07.10.2024
    калі малому трэба было рыхтавацца да паступлення (а гэта быў год пачатку вайны), я хацела, каб здаваў беларускую. тэлефанала ў БНТУ - там набіралі на падрыхтоўчыя курсы для паступлення. майму запыту здзівіліся - да нас з такім шмат год ніхто не звяртаўся, кажуць. ну я вас запішу, кале нехта яшчэ звернецца, то... сумна паклала і думаю - ну пэўна мову ўсе ведаюць :/
  • я даўно вярнуўся да роднай мовы
    07.10.2024
    згодны з Kрутым на 120 %. я даўно вярнуўся да роднай мовы , лепшае што я зрабіў ў жыцці, на 2 месцы мае вяртанне да Каталіцтва . чакаю шмат негатыва ад імперцаў ))

    «Расце попыт на навучанне па-беларуску». Круты прапануе абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы

    Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі расказаў
  • у Беларусi (ВКЛ) будзе літвінская ( беларуская ) мова
    07.10.2024
    Mой сын кажа : мангола - мaскавіцкая (ардынская) мова ўвогуле не патрэбна будзе ў жыцці. Калi знiкне лукавы пра - маскоўскі тыран, у Беларусi (ВКЛ) будзе літвінская ( беларуская ) мова, а калi прыйдзецца жыць за мяжой, то будзе патрэбна мова той зaмежнай краiны. А для паразумення з iншаземнымi сябрамі , патрэбна ангельская, польская цi ўкраінская.
  • Фэйспалм
    08.10.2024
    у Беларусi (ВКЛ) будзе літвінская ( беларуская ) мова, даўно не чуў падобнай лухты. Вы хоць самі верыце ў тое, што пішаце?
  • .
    08.10.2024
    Крутой идёт на выборы лукавым спойлером))))
  • Круцейшы
    08.10.2024
    Пра мову і на мове - две вялікія розніцы
  • vik
    08.10.2024
    Грошыкі патрэбны! Срочна!
  •