Грамадства22

У Беларусі пачынаюцца заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

Будзе нават прызыў з запасу на адзін дзень.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці пройдуць у Беларусі з 8 па 11 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Мерапрыемствы пройдуць пад кіраўніцтвам старшынь аблвыканкамаў. Яны накіраваны на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

У прыватнасці, ва ўсіх адміністрацыйных раёнах краіны пройдуць планавыя тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы. Асаблівую ўвагу плануецца надаць удасканаленню навыкаў службовых асоб выканкамаў, ваенных камісарыятаў і адміністрацый пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў.

«Таксама ў рамках заняткаў прадугледжаны прызыў ваеннаабавязаных на аднадзённы збор, на якім будуць даведзены асновы і парадак дзеянняў у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Каментары2

  • Пытаннечка
    08.10.2024
    На вучэбныя мерапрыемствы можа і сходзяць, каб адчапіліся. Але ў выпадку сапраўднага шухера ці шмат знойдзецца дурняў, каб абараняць нелегітымную "уладу"?
  • Ўзор
    08.10.2024
    Пытаннечка, слушна. УРСР, дзе ген сакратар партыі аўтаматам сабе працягнуў тэрмін, вымушаная бус-рэкрутаваць і мяжу пільнаваць, каб не паразбегліся.
    І ў БССР ніхто не ваявацьме за цара

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына знайшла чарэнь баравікоў і плача ад шчасця ВІДЭА9

На расійскага ваеннага блогера «Трынаццатага» завялі крымінальную справу2

Бягуха Ціманоўская гатовая судзіцца з былым мужам за 33000 даляраў і пагражае пазбавіць яго грамадзянства15

Матацыкліст разагнаўся да 199 км/г і збіў дзіця на пераходзе. Падрабязнасці жахлівага ДТЗ пад Кобрынам12

«Калі б не было гэтай аперацыі — то і справы б не было». Беларуска расказала, як на яе напалі ў польскай Лодзі40

600 дзён як нічога не чуваць пра Марыю Калеснікаву9

Пуцінскі «гандляр смерцю» вярнуўся ў бізнэс11

Суд у «ДНР» завочна прысудзіў беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку да 14 гадоў калоніі

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →