Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так
09.10.2024
Лепш такія сны запісваць са ўсімі падрабязнасцямі адразу, каб пасля не трапіць у пастку "deja vu".
09.10.2024
., ну якое дежавю, калі сон прысьніўся ў лютым, у гатэлі далёкай краіны, а збыўся (паўтарыўся, толькі ўжо на яве, з рэальным, добра знаёмым і дарагім мне чалавекам) у траўні ў Беларусі, ад якой я знаходзіўся ў той час шчэ далей, чым было у лютым ???
09.10.2024
Памяць на сны спецыфічная. Частка падрабязнасцей, калі адразу не зафіксаваць, губляецца. Або боўтаецца ў такім прамежкавым стане, на ўзроўні мутнага адчування. І сама памяць з часам змяняецца, гэта ўжо не першапачатковыя ўспаміны, а ўспаміны пра ўспаміны (калі зразумела, пра што я кажу).
А стан deja vu гэта калі нешта супала, а астатняе мозг можа падабраць з невыразных успамінаў, упэўніваючы, што яны сапраўдныя, адкідваючы несупадзенні.
Напрыклад, сустрэча з чалавекам, які для Вас важны - гэта даволі тыповы сюжэт ва снах. Можа і супасці з рэальнасцю. А нейкія падрабязнасці той сустрэчы могуць не супасці, але мозг іх дамалюе ў працэсе "ўспамінаў".
Гэта я кажу не таму, што не веру Вашым гісторыям, а таму, што ў такіх рэчах лёгка памыліцца, крытычна да "містыкі" ва ўласным жыцці ставяцца нямногія.

., Памяць на сны можа быць спецыфічнай, таксама, як і любая іншая памяць чалавека, не звязаная з снамі, мае сваю, непастаянную(!) ступень спецыфікі. Але ж людзі неяк існуюць і функцыянуюць, нават кажуць, што з паступовым і няўхільным прагрэсам.
У тым сьне я ўбачыў абставіны, і сьмерць чалавека выкліканую імі. Паспрабуй не запомні. "Што толькі не прысьніцца, якая фігня, гэтага ня можа быць", - прыкладна такая рэакцыя была. Хацеў расказаць сон, але нешта не дазволіла, дасюль не разумею, што й чаму, ня маю адказу. Сон збыўся. Лічыце мяне за вар'ята.

07.10.2024
"бачыў у ранішнім сне !"
эратычным ?
эратычным ?
07.10.2024
:)../\, не, нажаль, не эратычным. Бо яна дужа правільнай сябе ставіла, так увогуле ня можна, вось і прысьнілася каля крамы.
Але стасункі былі склаліся добрыя, зь ёй было й так прыемна, і цікава таксама, бо адукаваная, нават з валоданьнем замежнай мовай, нямецкай. У яе й імя было да нямецкага падобнае - Íлзэ. Часам у такім ракурсе прапаноўвала зірнуць на пытаньне, што сам бы я нізавошта не даўмеўся.
Некалі й на лецішча да нас прыязджала (лічыў за гонар) гасьцявала, і нават ад чарачкі не адмаўлялася. У мяне на такія выпадкі высакародныя напоі захоўваліся, сам я іх такія ня піў, і ня п'ю. Але, гэта ўжо іншая тэма.
Потым яна з'ехала ў Нямеччыну, знайшла там работу па даглядзе за дзецьмі ў некалькіх сем'ях, з добрым заробкам, і з таго часу зьнікла была з кругавіду.
Напісаў во так шмат, бо важна, каб ніякай непрыстойшчыны не правакавалася.

"Потым яна з'ехала ў Нямеччыну,"
а потым што - атрымліваецца, вярнулася?
а потым што - атрымліваецца, вярнулася?
07.10.2024
:)../\, Яна й раней вярталася, рэгулярна, штогод, проста ня бачыліся, стасункаў ужо не было. Там яна сваім жытлом не абзаводзілася, наймальнік прадастаўляе й часткова пакрывае выдаткі.
Шмат хто знаходзіць працу ў краінах зах.еўропы, але гэта зусім не азначае, што кожны з'язджае назаўжды, для многіх гэта проста месца працы, і людзі наведваюцца да сябе, калі маюць вольны час.

08.10.2024
Паводле ўстойлівай традыцыі журналістыкі, аўтары тлумачаць тое, што самі не разумеюць. Адмоўны час тут не азначае, што час пайшоў у адваротны бок. Інтэрпрэтацыя гэтых значэньняў дадзеная яшчэ перад экспэрымэнтам [1], і ня мае нічога агульнага з падарожжамі ў часе. Коратка, гэта парамэтар складанай сыстэмы, які хрэн зразумееш не заглыбіўшыся ў тэорыю )
[1] Thompson, K. et al.How much time does a photon spend as an atomic excitation before being transmitted?

Хутчэй за ўсё, пераклад з якой жоўтай Daily mail, дзе самі тэксты ўжо адносна карэктныя, але загалоўкі хайпавыя.
Артыкул Scientific American пра гэтую навуковую працу закончваецца так:
"Even though the phenomenon is astonishing, it has no impact on our understanding of time itself—but it does illustrate once again that the quantum world still has surprises in store."
- Квантавы свет мае сюрпрызы, але наша разуменне часу не змянілася.

Скажу больш, у лютым 2022 года я ўбачыў тое, што адбылося потым у траўні таго ж самага года. Потым у мяне была тэлефонная размова з тым чалавекам, і калі ён тэлефанаваў, я меў намер расказаць яму, папярэдзіць, але ў выніку пагаварыў пра ўсё, толькі не пра гэта, і яно тое здарылася зь ім... Цяпер думаю, што калі б папярэдзіў, то можа ён паставіўся б да маіх словаў сур'ёзна, прыняў бы меры, і ўсё пайшло б інакш.