Здароўе22

Вучоныя выявілі залежнасць паміж празмерным спажываннем кавы, сокаў, газіроўкі і інсультам

Згодна з новымі данымі, частае ўжыванне газаваных салодкіх напояў, сокаў і кавы павялічвае рызыку інсульту, у той час як чай зніжае яе.

Фота: Guido Mieth / Getty Images

Вучоныя з Голуэйскага ірландскага нацыянальнага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Універсітэтам імя Макмастэра ў Канадзе і міжнароднай сеткай даследчыкаў інсульту правялі два глабальныя даследаванні.

У ходзе першага вывучаўся ўплыў газаваных безалкагольных напояў, сокаў і вады на рызыку інсульту, у ходзе другога — уплыў на гэтае захворванне спажывання чаю і кавы. Пра гэта піша Science Daily.

Вынікі даследаванняў заснаваныя на даных праекта Interstroke, у якім узялі ўдзел амаль 27 тысяч чалавек з 27 краін, сярод іх амаль 13,5 тысячы тых, хто перанёс першы інсульт.

Інсульт узнікае, калі спыняецца забеспячэнне крывёю нейкай часткі мозгу і пашкоджваюцца клеткі галаўнога мозгу. Гэта можа быць або ішэмічны інсульт, які звычайна ўзнікае з-за ўтварэння тромба, або ўнутрымазгавое кровазліццё.

Вынікі першага даследавання, апублікаваныя ў Journal of Stroke, паказалі, што рэгулярнае ўжыванне газаваных напояў, якія змяшчаюць цукар або яго замяняльнікі, прыводзіць да павышэння імавернасці інсульту на 22%. Рызыка інсульту рэзка ўзрастала пры ўжыванні двух ці больш напояў у дзень.

Ужыванне сокаў, вырабленых з канцэнтратаў з дадаткам цукру і кансервантаў, прыводзіць да рызыкі павелічэння ўнутрымазгавога кровазліцця на 37%.

У той жа час было выяўлена, што ўжыванне больш чым сямі кубкаў вады за дзень памяншае рызыку ўзнікнення захворвання.

Вынікі другога даследавання, апублікаваныя ў International Journal of Stroke, паказалі,

што рызыка інсульту павялічваецца на 37%, калі чалавек выпівае больш за чатыры кубкі кавы ў дзень. А вось чай зніжае рызыку на 18—20%. Калі ж выпіваць 3-4 кубкі чорнага чаю ў дзень, то рызыка інсульту меншае на 29%, а такая ж колькасць выпітага зялёнага чаю — на 27%.

Вучоныя звяртаюць увагу, што дадаванне малака ў чай можа паменшыць ці заблакаваць карыснае дзеянне антыаксідантаў гэтага напою і супрацьдзейнічаць яго эфекту прадухілення інсульту.

Каментары2

  • Мозг vs Nuts
    07.10.2024
    Піце чай, ваду і морс - валасатым будзе торс
  • Жвір
    07.10.2024
    Ураджаі кавы зьмяншаюцца, кошт расьце, і вось кава ўжо робіцца рызыкоўным напоем, правакуе інсульт, а газіроўкі ды сокі ідуць балястам, узмацняюць "праўдзівасьць" цьвержаньняў.
    А я памятаю іншыя артыкулы навукоўцаў, дзе яны цьвердзілі, што кава станоўча ўплывае на сасуды, сардэчную мышцу, і прадухіляе праблемы цнс людзей пажылога ўзросту...

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне29

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так2

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі4

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла9

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне29

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →