Грамадства11

Нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы становіцца болей, іх тактыка мяняецца

Мігранты выкарыстоўваюць новую тактыку пры спробах перасячы польскую мяжу з боку Беларусі, і іх ціск на польскіх памежнікаў расце, як піша reform.by.

Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Як расказала прэс-сакратарка Памежнай аховы Польшчы Ганна Міхальска, цяпер пасля перасячэння мяжы вялікая група мігрантаў разбіваецца на групы па 2-3 чалавекі, каб іх было цяжэй выявіць. 

Міхальска канстатавала рост агрэсіўнасці парушальнікаў. У гэтым годзе пашкодзілі 13 патрульных аўтамабіляў, пры гэтым сем з іх — у чэрвені. У польскія патрулі ўсё часцей ляцяць галінкі і камяні. Таксама два аўтамабілі атрымалі пашкоджанні падчас пераследу перавозчыкаў мігрантаў.

Прэс-сакратарка Памежнай аховы таксама паўтарыла засцярогі, выказаныя раней польскімі і літоўскімі памежнікамі, наконт рызыкі правакацый падчас саміту НАТА.

Яна яшчэ раз адзначыла, што, на думку польскіх службаў, перад нядаўна прызначаным старшынёй ДПК Канстанцінам Моластавым паставілі задачу ўзмацніць міграцыйны ціск.

Акрамя таго, павелічэнню колькасці мігрантаў можа садзейнічаць бязвізавы рэжым для наведвальнікаў «Славянскага базару ў Віцебску», які пройдзе ў ліпені.

Усяго за гэты год польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 13 тысяч спробаў парушэння мяжы. У 2022-м за ўвесь год было толькі 16 тысяч спроб.

Акрамя таго, былі затрыманыя 400 перавозчыкаў мігрантаў, што больш, чым за ўвесь мінулы год.

Каментары1

  • Владислав
    22.06.2023
    Не здзіўлюся, калі лукашэнкаўскія спецслужбы будуць рыхтаваць тэрарыстаў да чарговай «спецаперацыі».
    І ўвогуле, азіраючыся заднім чыслом, ці ўсе тыя мусульманскія тэрарысты кшталту Усамы бін Лядэна ці братоў Царнаевых - наколькі яны незалежныя? Ці магчыма, што рускія ператварылі іх у Z-зомбі?

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць