Спорт22

Беларус выйграў прэстыжны Кубак Колдэра

Гэта галоўны прыз Амерыканскай хакейнай лігі, другой па значнасці пасля НХЛ.

Аляксей Протас

«Хершы Бірс» (фарм-клуб клуба НХЛ «Вашынгтон») абыграў у авертайме ў сёмым матчы фіналу «Каачэлу» (фарм-клуб «Сіэтла») 3:2 і выйграў серыю з лікам 4:3.

Беларус Аляксей Протас сёння аддаў галявы пас.

Наогул у плэй-оф ён набраў 13 балаў (5 шайбаў + 8 галявых перадачаў), гэта трэцяя пазіцыя ў клубе.

У гэтым сезоне Протас гуляў за клуб НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз», а пасля таго, як клуб не трапіў у Кубак Стэнлі, адправіўся ў «Хершы» дапамагаць змагацца за трафеі.

Аляксей — трэці ў гісторыі беларус, які стаў уладальнікам Кубка Колдэра. Раней трафей заваёўвалі Андрэй Касціцын і Міхаіл Грабоўскі ў сезоне-2006/07 у складзе «Гамільтана».

Каментары2

  • Крумкач
    22.06.2023
    Які гэты беларус? Прлтас? Ябацька гэта.
  • Acab
    22.06.2023
    От можна ня турбавацца, калі прагрэсыўныя сацыялісты выгнаньня і папруць цяперашніх ўрадных чырвоных кансэрватараў, хакэй будуць і надаль разьвіваць

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: Атака на арсенал у Таропцы парушыць дзеянні расійскіх войскаў1

Узарвалі камандзіра палка расійскіх дэсантнікаў. Вайскоўцы гэтага палка забівалі жыхароў Бучы6

У Расонскім раёне мужчына паехаў на шашлыкі і занадта захапіўся алкаголем1

Беларускіх студэнтаў цэнтралізавана вазілі ў анексаваны Расіяй Крым4

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА54

Віншуем, цяпер вы еўрадэпутат. Вось што вас чакае і колькі вам будуць плаціць2

Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне двух важных расійскіх вайсковых арсеналаў

Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

Інфармацыя пра закрыццё Comedy Club аказалася жартам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Галоўнае
Усе навіны →