У Пуціна спыталі пра Залужнага. Прэзідэнт Расіі пачаў заікацца і запінацца ВІДЭА
З’явілася новае відэа з сустрэчы Пуціна з «ваенкарамі» 13 чэрвеня, перад якой тыя адсядзелі тыдзень на каранціне.
Прэзідэнта Расіі спыталі пра Галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага. Пуцін пачаў заікацца і запінацца. У выніку ён сказаў, што Залужны можа знаходзіцца за мяжой.
«Мне здаецца, што я ведаю. Але вы ў яго спытайце дзе. Але для гэтага трэба перайсці на замежную мову. Мне падаецца, што ён за мяжой. Але я магу памыляцца», — сказаў Пуцін.
Сустрэча здарылася ўжо пасля таго, як фэйк расійскай прапаганды пра забойства і сур’ёзнае раненне Залужнага быў абвергнуты. Цяпер прапагандысты пахавалі кіраўніка ГУР Кірылу Буданава.
Каментары