Свет88

Расійскія прапагандысты следам за Залужным хаваюць Буданава 

Расійскія прапагандысты паведамілі пра чарговы нібыта фенаменальны поспех сваіх вайскоўцаў і спецслужбаў. Паводле іх, яшчэ 29 мая расійскай ракетай быў цяжка паранены кіраўнік украінскай вайсковай разведкі Кірыла Буданаў.

Кірыла Буданаў. Фота: «Новое время»

РІА «Навіны» са спасылкай на сваю крыніцу сцвярджае, што расійская ракета патрапіла ў будынак украінскага Галоўнага ўпраўлення разведкі — ды акурат у суседні з Буданавым кабінет. Цяпер, маўляў, Буданаў у цяжкім стане знаходзіцца ў шпіталі ў Берліне.

Падобна да таго, што акурат да гэтай «спецаперацыі» можа мець дачыненне ўзнагароджанне лукашэнкаўскіх сілавікоў расійскімі ўзнагародамі, якое адбылося 1 чэрвеня. Пра сам яго факт у прэсе паведамлялася, а за што канкрэтна было тое ўшанаванне, афіцыйна не казалі.

У той жа час прапагандыст Вадзім Гігін, які днямі стаў дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі, у праграме «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым», дзе ён ёсць частым госцем, нядаўна казаў наступнае:

«Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў узнагародзіў беларускіх афіцэраў-разведчыкаў. Чаму пра гэта абвясцілі публічна? Гэта была аперацыя «Валькірыя 2.0», для якой былі вызначаныя каардынаты. Усе ведаюць, дзе знаходзіцца Рыбальскі востраў, гэта штаб-кватэра ГУР Кірылы Буданава. Адбыўся момант, калі там знаходзіліся прадстаўнікі кіраўніцтва і нейкія разведчыкі, якіх нібы як узнагароджвалі. Удар аказаўся вельмі адчувальным, мякка кажучы».

Раней расійская прапаганда (а за ёй і беларуская) цягам мая запускала інфармацыю пра тое, што спачатку нібыта загінуў, а пасля быў цяжка паранены галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны. Ён сапраўды не з'яўляўся на публіцы некалькі тыдняў, але 25 і 26 мая з'явіўся і на фота, і на відэа.

Апошняе на сённяшні дзень відэа з Кірылам Буданавым з'явілася 11 чэрвеня. У ім кіраўнік украінскай разведкі паўхвіліны глядзіць у камеру і не прамаўляе ні слова, а ў канцы роліка ўзнікае надпіс «Планы любяць цішыню».

 

Каментары8

  • Навошта
    15.06.2023
    НН, зачем вы постите эту путино-лукашикую пропаганду. Эти два режима врут десятилетиями!
  • Подождите
    15.06.2023
    Вопрос времени
  • a.hto.tam.idze
    15.06.2023
    Брахня чарговая, але не тое галоўнае. Будаваў, Зяленскі... Забойства іх нічога кардынальным чынам не зменіць. Нехта наступны ўздыме сцяг змагання і працягне распачатую справу. Прага ўкраінцаў да свабоды ды самавызначэння працінае цалкам усё грамадства, а не з'яўляецца прадуктам фантазіі нейкай пэўнай асобы. Для ўкраінцаў ніколі не існавала аўтарытаў. З іншага боку, у Расеі дагэтуль пануе царскі менталітэт. Тыповы расеец прагне мець над сабою начальніка, бо не можа уявіць жыццё, дзе трэба самастойна вызначаць сваю долю.

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну2

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратаркай Трампа стала 27-гадовая дзяўчына2

Расіяне захапілі Максімаўку і прасунуліся амаль у 10 населеных пунктах ва Украіне

Пірог з хурмой — рэцэпт4

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі4

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну2

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →