Грамадства1010

Дзяўчыне з Оршы далі трое сутак за тэрмакубак з «Пагоняй»

У адным з тэлеграм-каналаў сілавікоў было змешчана відэа, на якім дзяўчына распавядае пра сваю «віну»: маўляў, карысталася на працы тэрмакубкам з выявай герба «Пагоня» і надпісам «Жыве Беларусь». Яе прызналі вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні і асудзілі да трох сутак арышту.

Месца працы дзяўчыны — Аршанскі льнокамбінат. Паводле яе паказанняў, кубак яна набыла ў краме і таму не лічыла, што ён можа быць прадметам правапарушэння. Разам з дзяўчынай у кабінеце працуюць 15 чалавек.

Адмыслова свой уласны посуд яна нікому не дэманстравала, але калегі маглі заўважыць, што на напоўненым гарачай вадкасцю кубку праступае выява «Пагоні» і лозунг «Жыве Беларусь».

Падобна на тое, што яе здаў нехта з калег: у адміністрацыйнай справе фігуруюць фотаздымкі, на якіх дзяўчына пазнала і сябе, і свой тэрмакубак.

Дзяўчыну пакаралі арыштам на трое сутак. А тэрмакубак суд пастанавіў знішчыць, піша «Віцебская вясна».

Каментары10

  • *
    17.06.2023
    Падобна на тое, што яе здаў нехта з калег: у адміністрацыйнай справе фігуруюць фотаздымкі, на якіх дзяўчына пазнала і сябе, і свой тэрмакубак

    Сучье время
  • Дырэктар школы
    17.06.2023
    Хочацца павіншаваць настаўнікаў, якія выхавалі гэтых людзей. Не дарэмна стараліся!
  • Acab
    17.06.2023
    Тэрмакубак-экстрэміст

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →