Орбан расказаў, што маліўся за перамогу Эрдагана. «Інакш была б трагедыя»
«Перамога Эрдагана — велізарная палёгка для Венгрыі і Еўропы», — мяркуе прэм'ер Венгрыі.
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан расказаў, што «шмат і моцна» маліўся за перамогу Рэджэпа Таіпа Эрдагана на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі, піша РІА «Навіны».
«[Перамога Эрдагана на выбарах —] гэта велізарная палёгка. Шчыра скажу, я не толькі заўзеў за перамогу прэзідэнта, я маліўся за яе, моцна і шмат. Калі б ён не выйграў, гэта была б трагедыя», — сказаў Орбан у эфіры радыё Kossuth.
З ягоных слоў, калі б на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі перамог «чалавек Джорджа Сораса» (Кемаль Кылычдароглу), гэта азначала б павелічэнне міграцыйнай плыні ўцекачоў у Еўропу адразу на два-тры мільёны, а таксама ўскладніла б транзіт расейскай нафты ў Венгрыю і Сербію.
Рэджэп Таіп Эрдаган набраў у другім туры больш за 52% галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік — 47,82% галасоў.
У суботу ў Анкары пройдзе інаўгурацыя.
Каментары