Губернатар Белгародскай вобласці знайшоў рашэнне праблемы абстрэлаў рэгіёна. І гэта не сканчэнне вайны
У апошнія месяцы Белгародская вобласць зазнала на сабе праявы вайны, якую Расія прынесла ва Украіну. Атакі беспілотнікаў, разбурэнні, дыверсійныя аперацыі, увядзенне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі, гібель жыхароў.
«Мы жывём ва ўмовах фактычна вайны. Падабаецца каму — не падабаецца, а яна ідзе. Праціўнік заходзіць, у нас заходзілі да апошніх падзей у Грайваране пяць ДРГ», — сказаў Гладкоў у эфіры тэлеканала «Расія-24».
Але Гладкоў знайшоў выйсце.
Як паведамляе ТАСС, ён назваў найлепшым рашэннем праблемы абстрэлаў рэгіёна далучэнне да яго Харкава і Харкаўскай вобласці.
Расійскія войскі пакінулі большую частку Харкаўскай вобласці ў верасні 2022 года — пасля контрнаступу УСУ на Балаклею.
Каментары