МЗС Беларусі парэкамендаваў беларусам устрымацца ад паездак у Судан «у сувязі з складанай унутранай абстаноўкай» у краіне. Рэкамендацыя захоўваецца да поўнай стабілізацыі сітуацыі ў Судане.
15 красавіка ў Судане ўспыхнулі жорсткія баі паміж мясцовымі вайскоўцамі і сіламі хуткага рэагавання — ваенізаванымі фармаваннямі краіны. Рознагалоссі ўзніклі з нагоды інтэграцыі апошніх у склад войска і адтэрмінавалі падпісанне падтрыманага міжнароднай супольнасцю пагаднення з палітычнымі партыямі аб пераходзе да дэмакратыі.
Каментары