У Бранскай вобласці мабілізаваны ўзяў у закладнікі 10 вайскоўцаў, калі даведаўся, што на вайне загінулі яго родныя
Паводле інфармацыі «Базы», інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Плаўна. Там 35-гадовы мабілізаваны з Самарскай вобласці ўзяў у закладнікі трох афіцэраў і ад трох да пяці мабілізаваных у мясцовым доме культуры. Ён быў узброены аўтаматам, у яго былі гранаты, якія ён пагражаў прымяніць. Ніякіх патрабаванняў мужчына не выстаўляў.
Паводле «Базы», так мужчына адрэагаваў на паведамленне пра гібель сваіх пляменнікаў на вайне ва Украіне.
Паліцыя атачыла дом культуры і знайшла перагаворшчыка — з мабілізаваным паспрабаваў дамовіцца камандзір яго вайсковай часці. Праз гадзіну мабілізаваны адпусціў закладнікаў і здаўся.
Афіцыйнай інфармацыі аб інцыдэнце не было.
Каментары