Пра падрыхтоўку ў ЗША новага закона аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі заявіў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі, падсумоўваючы візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША.
«Злучаныя Штаты запусцілі стратэгічны дыялог з дэмакратычнымі сіламі, гэта
дазволіць нам распрацаваць той механізм, які будзе дазваляць узаемадзейнічаць на пастаяннай аснове, рабіць больш практычнай дзейнасць Злучаных Штатаў на карысць Беларусі.
У Кангрэсе вядзецца падрыхтоўка новага закона аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі, які будзе ў большай ступені адлюстроўваць ролю Лукашэнкі ў вайне і тыя негатыўныя наступствы, якія гэта нясе для ўсяго свету.
Вядома ж, будуць распрацаваныя новыя палітычныя рэкамендацыі для ўрада Злучаных Штатаў».
Кавалеўскі запэўніў, што ЗША «застаюцца з беларусамі», яны «вельмі прыхільна ставяцца да дэмакратычнага руху». «Разумеюць нашыя складанасці і гатовыя нас падтрымліваць у барацьбе», — сказаў ён.
Каманда Ціханоўскай наведвала Злучаныя Штаты Амерыкі 22—28 сакавіка.
Ціханоўская ў Сенаце ЗША: Трэба гарантаваць, што ў пасляваенных дамоўленасцях не будзе месца асаблівым інтарэсам Расіі ў Беларусі
Рада Еўропы ўпершыню ў гісторыі пачынае супрацоўніцтва з урадам у выгнанні. Чаго чакаць?
Ціханоўская ўзняла пытанне ядзернай зброі ў Беларусі на сустрэчы з Саліванам
Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская
Каментары