З 28 сакавіка зноў таннее паліва, паведаміў канцэрн «Белнафтахім». З аўторка ўсе віды паліва ўжо традыцыйна скінуць з цаны па адной капейцы.
Новыя цэны будуць такія:
- АІ-92-К5-Еўра — 2,32 рубля;
- АІ-95-К5-Еўра — 2,42 рубля;
- АІ-98-К5-Еўра — 2,64 рубля;
- дызельнае паліва — 2,42 рубля.
Гэтае патанненне ідзе ўжо трэці тыдзень запар пачынаючы з 7 сакавіка. Кожны раз усе віды паліва таннелі на адну капейку.
Дагэтуль цэны на паліва былі стабільныя больш за паўгода, апошні раз яны карэктаваліся ў чэрвені 2022-га.
Каментары