Прэс-служба БСДП паведаміла, што ў Брэсце затрымалі сябра ЦК партыі Валянціна Лазарэнкава, а ў Бабруйску адбыўся ператрус у старшыні магілёўскай абласной арганізацыі БСДП Юрыя Грынявецкага.
Вядома, што дома ў Валянціна Лазарэнкава прайшоў ператрус. Падставы для яго затрымання невядомыя.
У Юрыя Грынявецкага падчас ператрусу канфіскавалі тэхніку, партыйныя часопісы і сцяжкі з партыйнай сімволікай. Цэлы дзень Грынявецкі правёў на допыце, але зараз ён на волі.
Каментары