Грамадства66

Расійскую армію плануюць папоўніць 400 тысячамі кантрактнікаў

З 1 красавіка ў Расіі пачнецца новы набор кантрактнікаў у войска, для гэтага Міністэрства абароны разаслала ў рэгіёны разнарадкі з указаннем колькасці людзей, з якімі павінны быць падпісаныя адпаведныя дакументы.

Фота: AP

Адразу некалькі рэгіянальных СМІ публікуюць агульную лічбу кантрактнікаў, якімі, па планах Мінабароны, неабходна папоўніць войскі — 400 тысяч, піша «Радыё Свабода».

Сцвярджаецца, што асноўная частка працы ляжа на супрацоўнікаў вайсковых камісарыятаў, а ў канчатковым выніку адказваць за выкананне плана будуць губернатары. Па планах Мінабароны, у Чалябінскай і Свярдлоўскай абласцях на прафесійную службу павінны паступіць па 10 тысяч чалавек, у Пермскім краі — 9 тысяч.

Паведамляецца таксама, што ў аўторак жыхарам Варонежскай вобласці зноў пачалі ўручаць позвы ў ваенкаматы, як гэта было ў верасні мінулага года пасля абвешчанай Уладзімірам Пуціным так званай «частковай мабілізацыі». Улады рэгіёна сцвярджаюць, што гэта робіцца «выключна для актуалізацыі даных воінскага ўліку».

Ваенкаматы спрабуюць кампенсаваць страты расійскага войска ў дэфіцытных вайсковых спецыяльнасцях, цяпер гэта кіроўцы бронемашын і артылерысты. У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адхіліў, як і раней, планы па правядзенні другой хвалі мабілізацыі. «У Крамлі няма такіх абмеркаванняў», — заявіў Пяскоў.

Чуткі пра пачатак другой хвалі мабілізацыі ў Расіі ў сувязі з недахопам жывой сілы для працягу поўнамаштабнай вайны ва Украіне перыядычна з'яўляюцца ў СМІ з канца мінулага года. Аб правядзенні падобных мерапрыемстваў папярэджвалі, у прыватнасці, разведкі некалькіх заходніх краін і ўлады Украіны. У Крамлі адмаўлялі і адмаўляюць гэтыя планы.

Паводле афіцыйных звестак, з верасня мінулага года ў рамках «частковай мабілізацыі» на вайсковую службу прызвалі звыш 330 тысяч расіянаў, якія знаходзяцца ў запасе. У канцы кастрычніка міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу даў справаздачу аб завяршэнні мабілізацыі. Пасля гэтага Пуцін таксама абвясціў пра заканчэнне прызыву, аднак не падпісаў адпаведнага ўказа. Такім чынам, афіцыйна мабілізацыя ў Расіі працягваецца.

У студзені міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу абвясціў аб задачы павялічыць колькасць расійскага войска да паўтара мільёна чалавек на працягу трох гадоў. Мяркуецца, што амаль палова з іх будзе кантрактнікамі. Разам з тым напярэдадні ў Дзярждуму быў унесены законапраект аб павышэнні гранічнага ўзросту службы ў прызыўной арміі з 27 да 30 гадоў.

Каментары6

  • No
    15.03.2023
    А кац i iншыя «хорошие русские» кажуць што не трэба вiнавацiць народ Рабсii, гэта нiбыта адзiн пуцiн вiнават. Хлусня гэта. Народ Рабсii за вайну i знiчэнне Украiны. Яны злачынцы!
  • БелКалій
    15.03.2023
    На рынку сельскагаспадарчых угнаенняў чакаецца істотны рост прапановы з боку Расіі.
  • Ў
    15.03.2023
    Язэп, пойти на мясо - высшее достижение в жизни овощей. Они же политикой не интересуются.

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч26

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →