Пад Асіповічамі стаіць незвычайная піраміда з егіпецкім крыжам наверсе. Для чаго яна?
Піраміда вышынёй з двухпавярховы дом знаходзіцца ў вёсцы Троіцкая Асіповіцкага раёна, піша мясцовая раёнка «Асіповіцкі край». Яна прыстасаваная для жылля пчолаў і лячэння людзей.
Гэтая піраміда — фактычна вялікі вулей. Яна можа ўтрымліваць адразу некалькі дзясяткаў сем’яў пчол.
Па словах стваральніка піраміды Аляксандра Саковіча, унутры піраміда падзеленая на дзве часткі: адна для насякомых, а другая (верхні паверх) абсталяваная для знаходжання чалавека.
А навошта там знаходзіцца чалавеку? Дзеля лекавання. Вядома, што блізкасць да пчол станоўча ўплывае на здароўе чалавека.
І піраміда — гэта прыстасаванне для медыцынскага кірунку, вядомага як біярэзанансная апітэрапія.
Над пірамідай можна заўважыць анкх — крыж старажытнага Егіпта, які каранаваны зверху з дапамогай кальца. Яшчэ яго называюць копцкі крыж, ключ жыцця, ключ Ніла, «бант жыцця» і г. д. Дзеля чаго менавіта гэты сімвал пастаўлены над збудаваннем, у матэрыяле газеты «Асіповіцкі край» не ўдакладняецца.
Каментары
Дызайнер, едзем?) да асяповіцкага шамана