У сувязі з тым, што 8 сакавіка ў Беларусі святочны дзень, пенсію ва ўстановах «Белпошты» пенсіянеры могуць атрымаць датэрмінова.
Пенсіянерам Віцебска, Магілёва і Мінска атрымаць грошы можна было ўжо і сёння, а жыхарам астатніх мясцовасцяў РУП «Белпошта» пачне выплаты 7 сакавіка. У дзень 8 сакавіка будуць працаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі.
Акрамя таго, у сувязі са святочным днём 8 сакавіка, змяняюцца ўмовы прыёму ўнутраных адпраўленняў паскоранай пошты. Так, у аб'ектах паштовай сувязі Мінска 7 сакавіка прымаць адпраўленні будуць толькі ў адрас гарадоў Баранавічы, Бяроза, Брэст, Пінск, Полацк, Віцебск, Орша, Глыбокае, Калінкавічы, Мазыр, Жлобін, Гомель, Ліда, Гродна, Барысаў, Бабруйск, Магілёў, Мінск з дастаўкай фізічным асобам 8 сакавіка. 8 сакавіка 2023-га прыём будзе рабіцца на адрас ужо ўсіх населеных пунктаў Беларусі.
Што тычыцца аб'ектаў паштовай сувязі абласцей, то ў іх 7 сакавіка 2023 прыём адпраўленняў будзе рабіцца толькі на адрас гарадоў Баранавічы, Бяроза, Брэст, Пінск, Полацк, Віцебск, Орша, глыбокае, Калінкавічы, Мазыр, Жлобін, Гомель, Ліда, Гродна, Бабруйск, Магілёў, Мінск з дастаўкай фізічным асобам 8 сакавіка, а ў сам святочны дзень прыём з дастаўкай на наступны дзень не робіцца.
Ва ўсіх астатніх выпадках прыём унутраных адпраўленняў паскоранай пошты можа рабіцца толькі з павялічаным тэрмінам перасылкі.
Каментары