Закрыўся мінскі рэстабар «Дом», уладальніка якога затрымлівалі разам з сям'ёй
У сацсетках рэстабара напісалі, што ён закрыты з тэхнічных прычын. Але, наколькі вядома, гэта не часовае рашэнне — «Дом» больш не працуе.
Рэстабар «Дом» знаходзіўся на вуліцы Рэвалюцыйнай.
Яго ўласнік — рэстаратар Сяргей Міргародскі.
У жніўні мінулага года яго затрымлівалі разам з жонкай і дарослым сынам. Тады яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах у 2020-м. Ці заводзілася крымінальная справа, невядома.
Каментары