Грамадства22

Стала вядома пра выкананне смяротнага прысуду случчаку Віктару Скрундзіку

Стала вядома дата прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду ў адносінах да случчака Віктара Скрундзіка. Прысуд у адносінах да яго ўступіў у сілу 4 мая 2021 года. Згодна з дакументамі, якія ёсць у распараджэнні праваабаронцаў, Віктар Скрундзік быў расстраляны 16 ліпеня 2022 года.

Фота: spring96.org

Беларускія ўлады прывялі ў выкананне смяротны прысуд праз адзін год і паўтара месяца, паведамляе «Вясна».

Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку 6 сакавіка 2020 года асудзіў трох жыхароў Случчыны да вялікіх тэрмінаў зняволення, а Віктара Скрундзіка — да смяротнага пакарання. Іх абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Але праз некалькі месяцаў калегія Вярхоўнага Суда па крымінальных справах адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку ў парадку апеляцыі. Справу вярнулі на новы разгляд у Мінскі абласны суд.

15 студзеня 2021 года Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку вынес такія ж прысуды, як і першы раз. У адносінах да Віктара Скрундзіка быў зноў вынесены смяротны прысуд. Праз пяць месяцаў Вярхоўны Суд зноў разгледзеў апеляцыйную скаргу случчака — гэтым разам калегія не задаволіла яе. 4 мая 2021 года смяротны прысуд уступіў у сілу.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі праваабаронцы і грамадскасць даведваюцца пра лёс асуджанага да смяротнага пакарання праз такі дастаткова доўгі тэрмін. Напрыклад, Віктар Паўлаў быў расстраляны 13 мая 2021 года, а яго сваякі атрымалі дакументы толькі ў лістападзе 2021 года, увесь гэты час яны не ведалі пра яго лёс.

Варта нагадаць, што да гэтага праваабаронцам не вядомы лёс Віктара Сергеля, асуджанага да смяротнага пакарання 25 кастрычніка 2019 года. 31 студзеня 2020 года пры разглядзе апеляцыйнай скаргі яму было адмоўлена ў змене меры пакарання, і з таго часу ён мог быць расстраляны фактычна ў любы момант.

Каардынатар «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда адзначаў, што праваабаронцам невядома пра выпадкі вынясення смяротных прысудаў у 2022 годзе:

«Увогуле варта адзначыць, што пытанне смяротнага пакарання заўсёды знаходзілася пад заслонай сакрэтнасці, а цяпер маніторынг гэтых спраў адбываецца яшчэ складаней. Таму сцвярджаць, што ў 2022 годзе не былі прыведзеныя ў выкананне смяротныя прысуды, мы не можам. Мы выкарыстоўваем дастаткова асцярожную фармуліроўку аб тым, што нам пра іх невядома».

Акрамя гэтага, каардынатар кампаніі адзначыў, што праблема смяротнага пакарання ў краіне ў 2022 годзе была ў фокусе ўвагі, у тым ліку праз некаторыя сур’ёзныя змены ў заканадаўстве, згодна з якім цяпер прадугледжана смяротнае пакаранне за «замах на акт тэрарызму».

«Гэтыя змены заканадаўства адкрываюць яшчэ большыя вароты, бо нават за тое, што чалавек яшчэ не здзейсніў, могуць асуджаць да смяротнага пакарання. Канечне, прэцэдэнтаў па гэтых зменах пакуль няма. Але, як кажуць пра тое ружжо, што вісіць на сцяне: можа прыйсці такі момант у гэтым усім спектаклі, калі яно стрэліць. І гэта, дарэчы, карэлюецца з тым, пра што мы ўвесь час не толькі гаварылі, але крычалі. І нас не чулі. Мы крычалі і прасілі: «Паслухайце нас!» А нас не чулі. Ці, прынамсі, чулі не ўсе. Магчыма, мы зараз можам дагрукацца да людзей», — каментаваў заканадаўчыя змены Андрэй Палуда.

«Аднаго расстраляюць — знойдуцца іншыя». Рэпартаж з вёсак, дзе жорстка забілі старых

Каментары2

  • вероника
    17.02.2023
    наверно, кому-то срочно необходима пересадка органов. можно посмотреть закономерность, когда расстреливают - количество операций по пересадке увеличивается.
  • Хрыч
    17.02.2023
    Ну давайте еще это отморозка пожалеем

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага10

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы тлумачыць, чаму ў Беларусі растуць даходы і людзі пабеглі па крэдыты3

ДМК: Грузапаток праз Беларусь знізіўся яшчэ на 30%2

У Расіі вайсковыя вучылішчы не могуць набраць курсы. Няма ахвотных7

«$120 — і я пакіну цябе ў спакоі». Махляр заблакаваў айфон беларускі і запатрабаваў выкуп

Муж уладальніцы кампаніі Wildberries зрабіў узброеную спробу захопу офіса, ёсць параненыя

Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?

Кавун каштаваў гарадзенцу 1578 рублёў2

Мінскаму блогеру, які рабіў агляды на крамы, далі два гады хіміі2

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага10

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →