16 студзеня міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам. Паведамляецца, што бакі абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне і пацвердзілі гатоўнасць да працягу супрацоўніцтва.
«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Адбыўся абмен меркаваннямі ў дачыненні да сітуацыі ў рэгіёне. У ходзе гутаркі было пацверджана імкненне да працягу актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага паважлівага дыялогу па пытаннях узаемнай цікавасці», — лаканічна паведамляе МЗС.
Летась у лістападзе Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, гэта была адна з апошніх сустрэч Макея перад ягонай нечаканай смерцю. Пасля таго ў снежні Ёзіч заяўляў, што Мінск мог бы стаць пляцоўкай для перамоваў аб Украіне пры пасярэдніцтве Ватыкана.
Каментары
Те кто должен ОБЛИЧАТЬ зло, жмут ему руки и ведут «переговоры».
Уже всем понятно что «приручать зло» не получилось и было ошибкой.
Эти существа понимают только язык силы и санкций.