Датэрмінова вызвалілі палітзняволеную Таццяну Ласіцу. Але толькі на пару месяцаў раней
У лістападзе 2021 года ёй прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў калоніі. З улікам таго, што дзень у СІЗА залічваецца за паўтара, яна выйшла з вязніцы прыкладна на чатыры месяцы раней за свой тэрмін. 21 верасня лукашэнкаўцы аналагічна, мінімальна датэрмінова, вызвалілі журналіста-палітвязня Алега Груздзіловіча.
Праваабаронца з праваабарончага цэнтра «Вясна» была затрыманая 21 студзеня 2021 года. Яе абвінавацілі па крымінальнай справе па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Ласіцу, як і яе калегу Леаніда Судаленку, абвінавацілі ў фінансавай дапамозе людзям, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій. Абое мужна вытрымалі зняволенне і не зламаліся.
3 лістапада 2021 суддзя Салоўскі асудзіў Таццяну Ласіцу да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Як паведамляе «Гомельская вясна», Ласіцу выпусцілі з гомельскай жаночай калоніі.
Каментары