Затрыманых сёння калі Мінскага гарадскога суда вызвалілі. Але яшчэ не ўсіх
У Фрунзенскім РУУС, паводле інфармацыі выдання «Новы час», застаюцца цяпер толькі праваабаронца Наста Лойка і Даніла Крашэўскі.
Даніла Крашэўскі — гэта сябар аднаго з сённяшніх асуджаных, Аляксея Галаўко. Заўтра над Данілам будзе суд па адміністрацыйнай справе.
Што з Настай Лойкай, пакуль дакладнай інфармацыі няма.
Усяго сёння падчас суда па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» затрымалі некалькі сваякоў зняволеных, частку замежных дыпламатаў і выпадковых людзей. Агулам, па нашых звестках, затрыманыя не менш за 13 чалавек.
Сярод затрыманых былі маці палітзняволенага Аляксея Галаўко Алена, яго брат Кірыл і пяць сяброў (Данііл Крашэўскі, Аляксандр Спаткай, Андрэй Уроніч, сяброўкі Ася і Алена), цётка палітвязня Аляксандра Францкевіча Наталля, сваяк палітвязня Паўла Шпетнага, маці палітвязняў Кіма і Аляксея Самусенкаў Людміла, праваабаронца Наста Лойка і некалькі прадстаўнікоў амбасадаў.
Каментары