Вайна33

Галоўнакамандуючы УСУ: Мы адпомсцім за ўсе зверствы расіян над нашымі палоннымі

Галоўнакамандуючы Узброеных сілаў Украіны Валерый Залужны ў сваім тэлеграм-канале эмацыйна адрэагаваў на апошнія навіны пра тое, як здзекуюцца расіяне з украінскіх ваеннапалонных, калечачы і забіваючы іх.

«Расія — дзяржава-тэрарыст. Зверствы расіян, якія яны чыняць з нашымі ваеннапалоннымі, выклікаюць лютасць.

Мы адпомсцім за кожнага загінулага або скалечанага субрата.

У адрозненне ад расійскіх ваенных злачынцаў, мы прытрымліваемся нормаў міжнароднага гуманітарнага права. У той жа час зробім усё магчымае і немагчымае, каб пакараць вінаватых у злачынствах супраць нашых братоў, сясцёр і мірных грамадзян.

Гэтыя злачынствы не маюць тэрмінаў даўніны. Ведайце, ворагі, вам не будзе месца на Зямлі», — напісаў Залужны.

Чытайце таксама:

53 украінскія палонныя загінулі пры выбуху ў бараку за 10 км ад лініі фронту. Пры гэтым не загінуў ніводзін канваір

Служба бяспекі Украіны апублікавала перахоп размовы пра трагедыю ў Аленаўцы

Расійскія вайскоўцы апублікавалі відэа, як кастрыруюць палоннага ўкраінца

Каментары3

  • Слава Украине
    29.07.2022
    Не было сомнений, что пленных озовцев подленько прикончат, была надежда, что с орками можно иметь дело, но нет, росия это кунскамера отрицательной селекции.
  • Паляшук
    29.07.2022
    Былі - героі Азоўсталі, сталі - пакутнікі Аленаўкі. Гэта амаль біблейскі эпас, на якім вырасце не адно пакаленне сапраўдных, а не прыдуманных прапагандай, нацыяналістаў і русафобаў (калі слова "фобія" ўвогуле прымянімае да войска чмоняў). Не кажучы ўжо пра бягучыя вынікі - помста на фронце, больш упарты супраціў без здачы ў палон (няма сэнсу, там усё роўна заб'юць), новыя санкцыі і пастаўкі зброі.
  • Беларускі Чалавек
    29.07.2022
    Хутчэй бы настау той Час Адплаты. Адплаты за кожную пулю, кожную слязу і парушаны дом.

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»26

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла відэа, на якім спалоханы кіраўнік нацысцкага атрада «Русіч» дрыжыць у абдымках кадыраўцаў42

Прэс-сакратарка Ціханоўскай: Офіс не меў дачынення да прызначэння кіраўніцтва «Белсата»45

Прэм'ер Канады пакідае пасаду кіраўніка партыі. Пазней ён пакіне і крэсла прэм'ера6

Афрыка можа разламацца на дзве часткі хутчэй, чым чакалі навукоўцы14

Макрон заклікае Украіну да «рэалістычных дыскусій» па пытаннях тэрыторый30

У Саудаўскай Аравіі і Ірака жанчын-паслоў больш, чым у Беларусі13

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў37

Кіраваць Аўстрыяй найхутчэй стане ўльтраправая і пракрамлёўская партыя, заснаваная нацыстамі45

Беларус падарыў брытанцы ружы — тая не ведае, як гэта разумець14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»26

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»

Галоўнае
Усе навіны →