Вайна

Служба бяспекі Украіны апублікавала перахоп размовы пра трагедыю ў Аленаўцы

Служба бяспекі Украіны апублікавала перахоп размовы асоб з расійскага боку, у якой гаворка ідзе пра начныя падзеі ў калоніі ў Аленаўцы Данецкай вобласці, падчас якіх загінулі дзясяткі ваеннапалонных з палка «Азоў». Расійскі бок імкнецца ўсё гэта зваліць на ўкраінскія абстрэлы, але перахопленая размова і іншыя матэрыялы гэта не пацвярджаюць. 

Адзін з суразмоўцаў у апублікаванай размове кажа прыблізна наступнае:

«Яны самі ў*балі казарму. Там было каля 200 чалавек, учора іх перасялілі на прамзону і зрабілі тыпу казармы. Характэрных гукаў прылётаў не было. Гэта ўсё падстроена, хутчэй за ўсё. І яшчэ было тры стрэлы аўтаматных, а потым пажар і г. д. Яны, хутчэй за ўсё, заклалі выбуховае прыстасаванне. Прылётаў не было».

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч, у сваю чаргу, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале:

«Спецыялісты-піратэхнікі, аналізуючы расійскае відэа з Аленаўкі, кажуць, што карціна больш падобная на падрыў рэчыва з высокай тэмпературай гарэння ўсярэдзіне самога будынка, чым на вынік абстрэлу.

Папярэдне, гэта не столькі (ці не толькі) абстрэл, колькі — падобна на спробу прыбраць сляды злачынства пасля падзей, якія адбыліся ў будынку.

Адна з галоўных прыкмет — людзі ў будынку не раскіданыя як ад выбуху, а падобна, што абгарэлі целы людзей, якія ўжо былі мёртвыя на момант пачатку пажару».

Каментары

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч25

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч25

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →