Вайна99

Расійскія вайскоўцы апублікавалі відэа, як кастрыруюць палоннага ўкраінца

На запісе звязанаму мужчыну ў вайсковай форме адразаюць машонку канцылярскім нажом.

Відэазапіс быў апублікаваны ў сацсетках. На відэа палоннага трымаюць некалькі чалавек. Каля яго вайсковец, які трымае ў руках канцылярскі нож. Палонны імкнецца вырвацца, але яго б'юць нагой па галаве. Потым кат разразае штаны і трусы мужчыны нажом і адразае машонку.

Пасля выпакладанага мужчыну валакуць па зямлі, прывязаўшы вяроўкамі за ногі.

З этычных меркаванняў мы не можам змясціць гэтае відэа. Але яно выглядае рэальным і незмантажаваным.

У кадры мільгаюць твары ўдзельнікаў гэтага. Украінскія актывісты ўжо ідэнтыфікавалі меркаванага чалавека з нажом. У сетцы апублікаваныя яго персанальныя даныя. Гэта можа быць 29-гадовы А. з Элісты (Калмыкія).

Расійскія дзяржаўныя СМІ нічога не паведамляюць пра гэтую справу. Прапагандысцкія ж тэлеграм-каналы адны прызнаюць праўдзівасць відэа і спрабуюць знайсці яму апраўданне, а іншыя даказваюць, што гэта фальсіфікацыя, інсцэніроўка ўкраінцаў.

Вось што пішуць расійскія рэсурсы:

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у адказ на распаўсюд відэа назваў Расію «краінай людажэраў, якія атрымліваюць асалоду ад катаванняў і забойстваў». Ëн паабяцаў, што Украіна ідэнтыфікуе і пакарае кожнага датычнага да злачынстваў.

Каментары9

  • Не ново
    29.07.2022
    Это замес таких же выродков, которые били белорусов в спортзалах Минска и на территории РОВД городов Беларуси.
    На таких сделана ставка и путиным, и лукашенко, таким
    раздают ордена, дают премии, квартиры и уводят из-под ответственности.
  • 3 см
    29.07.2022
    Создать украинский масад, приследовать пожизненно до ликвидации.
  • Чалевек З Беларусі
    29.07.2022
    Пасля усяго гэтага, што не утваралі нават нямецкія фашысты, расея не павінна мець сваей арміі. Ваенныя злачынствы расеі павінеы быць пакладзены у аснрву сумветнай дактрыны стрымлівання гэтай дзяржавы на 100 год уперад.

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч25

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч25

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →