Паводле тэлеграм-канала @spiski_okrestina, сёння быў затрыманы вядомы навуковец-фізік і вайсковы эксперт Ягор Лебядок.
З якой нагоды гэта адбылося, невядома. Іншых пацверджанняў гэтаму пакуль няма.
Ягор Лебядок — незалежны эксперт. Актыўна і востра каментаваў падзеі ў Беларусі і вайны ва Украіне. Лебядок застаўся ў Беларусі. Жыве у Смалявічах.
У студзені ён быў звольнены з ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка», якое належыць НАН РБ, пасля заказнога пасквіля прапагандыста Мукавозчыка.
Каментары