Вядомы вайсковы аглядальнік Ягор Лебядок шукае працу. Мінулую ён страціў пасля пасквіля Мукавозчыка
Вядомы вайсковы аглядальнік Ягор Лебядок шукае працу. Абвестку пра гэта ён размясціў у Facebook.
Апошняе месца яго працы — ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка», якое належыць НАН РБ.
У каментарыі «Нашай Ніве» Лебядок сказаў, што сышоў па пагадненні бакоў.
У апошні час на Ягора Лебядка звярнулі сваю актыўную ўвагу дзяржаўныя прапагандысты. На сайце «СБ» 18 студзеня з'явіўся артыкул Мукавозчыка з назвай «Хто больш небяспечны, вулічны адмарозак ці інтэлектуальны? Абодва», у якім прапагандыст піша пра Лебядка і намякае на тое, што дзяржаўнае прадпрыемства павінна яго звольніць.
Ягор Лебядок шырока вядомы як вайсковы эксперт, ён дае вострыя каментарыі, крытыкуе ўладу і пры гэтым застаецца ў Беларусі.
Каментары