Здароўе

Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў

Храп — праблема, што не толькі перашкаджае навакольным, але і можа сведчыць пра сур’ёзныя праблемы са здароўем. Калі вы нарэшце вырашылі з ёй разабрацца, вось што трэба рабіць.

Фота: pixabay.com

Храп узнікае, калі мускулы языка, рота і горла расслабляюцца, і ў выніку звужаецца паток паветра, што праходзіць праз іх. Чалавек не можа цалкам удыхнуць, таму яго органы пачынаюць вібрыраваць, калі яны пытаюцца даставіць да яго лёгкіх паветра. Гэтая вібрацыя — і ёсць храп.

Мужчыны пакутуюць на храп прыкладна ў два разы часцей, чым жанчыны, і фактараў рызыкі можа быць шмат. Сярод іх называюць алергію, працэс старэння, прастуду ці нават адметную форму вашага горла, лішняя вага таксама можа граць ролю ў развіцці храпу.

Занадта сухое ці вільготнае паветра ў пакоі можа пагоршыць храп. Непрыемнай з’яве таксама спрыяюць алкаголь і сон на спіне ці на высокай падушцы.

Храп сам па сабе не з’яўляецца разладам. Але ён можа сведчыць пра наяўнасць апноэ — патэнцыйна небяспечнай хваробы, якая прыводзіць да таго, што на працягу ночы дыханне спыняецца і пачынаецца зноў, што не дае вам якасна адпачываць. Апноэ таксама можа павысіць рызыку высокага крывянога ціску і сардэчнай недастатковасці.

Калі вы не ўпэўненыя, ці храпіце вы, то гэта можна лёгка даведацца. Спампуйце на тэлефон мабільны дадатак, напрыклад, SnoreLab, і запусціце яго, пакуль вы спіце. Дадатак пачне запіс, калі выявіць шум, і раніцай вы самі здолееце пачуць свой храп, калі ён ёсць.

У выпадку, калі вы знайшлі ў сябе храп і цвёрда вырашылі з ім змагацца, пачаць можна з самых простых рэкамендацый. Варта ставіцца да праблемы храпу сур’ёзна, бо калі чалавек храпіць вельмі шмат, хутчэй за ўсё, ён мае апноэ сну.

Спіце на баку. У Ізраілі правялі даследаванне, згодна з якім амаль палова людзей з храпам і апноэ сну пераставалі храпець, калі змянялі пазіцыю. Ёсць спецыяльныя падушкі і майкі, якія не дадуць вам спаць на спіне, але пры жаданні вы і самі можаце нешта зашыць у звычайную майку, што зробіць сон на спіне некамфортным — напрыклад, тэнісныя мячыкі.

Узмацняйце язык. Адна з найбольш распаўсюджаных прычын храпу — тое, што язык слізгае назад у горла. Самы просты спосаб гэта прадухіліць — рабіць штодзень практыкаванні для языка, якія можна знайсці ў сеціве, але памятайце, што эфект ад іх можа з’явіцца толькі праз некалькі тыдняў.

Таксама ёсць шэраг прыладаў супраць храпу, напрыклад, раменьчыкі для падбародка ці пашыральнікі ноздраў. Майце на ўвазе, што гэтыя прылады працуюць не для ўсіх. Ваш стан таксама могуць палепшыць прыборы для ўвільгатнення паветра.

Калі ўсё гэта не дапамагае, варта звярнуцца да доктара, каб даведацца, ці не хаваецца за вашым храпам апноэ сну. Медык можа парэкамендаваць больш сур’ёзнае лячэнне і ў самым цяжкім выпадку нават аперацыю на языку ці горле.

Але ж ёсць нешта яшчэ, што вы можаце зрабіць самі — знізіць вагу цела. Калі вы на гэта пойдзеце, гэта знізіць ціск на дыхальнае горла і дазволіць большай колькасці паветра трапляць у вашы лёгкія.

Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе

Каментары

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?17

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін дом у Мінску ўлетку купілі за 2 мільёны даляраў1

У цэнтры Таліна з'явіліся вялікая крама беларускай тэхнікі і бістро «Беларусь». Што адбываецца?1

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага15

Натарыус у Мінску выдаў некалькі даверанасцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой. Іх анулявалі2

Жыхар Баранавічаў паспрабаваў забіць знаёмага, каб не вяртаць вялікі доўг2

Астапеня прапанаваў, як ціхенька пазбавіцца ад помнікаў Леніну15

Хто і навошта дагэтуль карыстаецца пэйджарамі?3

У адным з двароў Мінска асфальт паклалі вакол прыпаркаванага аўто ФОТАФАКТ1

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?17

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →