Грамадства1616

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар

Савецкі кінатэатр «Перамога» хочуць ператварыць у ЗАГС, але некаторыя аспекты рэканструкцыі выклікаюць пытанні.

Візуалізацыя рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» ў ЗАГС. Фота: Барысаўпраект

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва Барысаўскага райвыканкама прадставіў новы праект інстытута «Барысаўпраект» па рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» ў ЗАГС. Мясцовая газета паведаміла пра пачатак грамадскага абмеркавання праекта, аднак тэрміны абмеркавання не былі названыя.

Кінатэатр «Перамога» быў пабудаваны ў 1965 годзе па тыповым праекце 2С-06-14, распрацаваным у СССР. Кінатэатры гэтай серыі былі вельмі распаўсюджанымі на тэрыторыі Савецкага Саюза і часта сустракаюцца ў раённых цэнтрах Беларусі. 

Кінатэатр «Перамога». Фота: darriuss

Цяпер у «Перамозе» размешчаны Раённы цэнтр народнай творчасці, праходзяць культурныя мерапрыемствы, працуюць творчыя студыі і гурткі па інтарэсах. Адзіным дзеючым кінатэатрам у Барысаве на сёння застаецца «Кастрычнік».

Размешчаны побач з былым кінатэатрам Васкрасенскі сабор мае статус помніка архітэктуры. У 2020 годзе Міністэрства культуры зацвердзіла для яго праект зон аховы, паводле якога кінатэатр «Перамога» — гэта дысгарманічны будынак, які псуе ўспрыманне помніка. 

Візуалізацыя рэканструкцыі плошчы вакол сабора. Фота: Барысаўпраект
Візуалізацыя рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» ў ЗАГС. Фота: Барысаўпраект

Падаецца, праект рэканструкцыі не выправіць гэту сітуацыю. У сацсетках заўважылі, што на абноўленым фасадзе яскрава чытаецца слова «х*й», утворанае перфараванымі металічнымі панэлямі. 

У 2019 годзе Барысаўскі райвыканкам ужо праводзіў грамадскія абмеркаванні рэканструкцыі кінатэатра «Перамога». Тады ад жыхароў горада не паступіла заўваг і прапаноў. За гэты час праект быў істотна перапрацаваны. 

Праект рэканструкцыі кінатэатра пад шматфункцыянальны будынак, прадстаўлены ў 2019 годзе. Фота: ex-press.live 

Паводле апублікаванай інфармацыі, акрамя рэканструкцыі самога будынка, плануецца добраўпарадкаванне вуліц III Інтэрнацыянала і Лапаціна, што знаходзяцца каля Свята-Васкрасенскага сабора.

Праект прадугледжвае стварэнне тратуараў, пешаходных пераходаў і азеляненне тэрыторыі. На добраўпарадкаванай тэрыторыі з'явяцца лаўкі, урны, веласіпедныя стойкі.

Візуалізацыя рэканструкцыі плошчы вакол сабора. Фота: Барысаўпраект

Каментары16

  • Гы
    20.09.2024
    Гэта схаваны пасыл сістэме)
  • У каго што баліць
    20.09.2024
    Той пра тое кажа
  • бабруйчанін
    20.09.2024
    На мой густ погляд на першам здымку забудова аля сундук з" каровьямі лепехамі"ці " бізе" нідарэчна выглядае..

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскі расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскі расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

У Наваполацку ўключылі гірлянды на гарадской навагодняй елцы1

Чаму ў беларускім перакладзе не Зеўс, а Дзэўс?10

Звышінтэнсіўныя трэніроўкі могуць фатальна нашкодзіць здароўю

У Вільні здаюць кватэру плошчай усяго 11 м². Вось як гэта выглядае5

Кожны чацвёрты беларус мае праблемы з псіхічным здароўем14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскі расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскі расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →