Здарэнні22

Вельмі дзіўны грыб вырас у Белавежскай пушчы

Незвычайна рэдкі і ў пэўным сэнсе нават унікальны грыб быў знойдзены ў Белавежскай пушчы. Гэта герыцый грабеністы або, па-навуковаму, Hericium erinaceus Pers, гаворыцца на сайце Нацыянальнага парка.

Знаходкі гэтага грыба на тэрыторыі краіны можна літаральна па пальцах пералічыць і ўсе яны былі зробленыя менавіта ў нашай Белавежскай пушчы.

Упершыню герыцый грабеньчаты быў адзначаны Паўлам Кірылавічам Міхалевічам — вядомым пушчанскім міколагам — у 1967 годзе. Наступная знаходка належыць супрацоўнікам лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі — яны знайшлі герыцый у 2016 годзе, г.зн. праз амаль 50 гадоў. У гэтым годзе таксама пашчасціла адзначыць гэты ўнікальны грыб адразу ў трох месцах.

Вырастанне герыцыя грабеньчатага ў Белавежскай пушчы заканамерная з'ява. Ён патрабавальны не толькі да асаблівых умоў увільгатнення і тэмпературнага рэжыму, але і наўпрост залежыць ад субстрата — мёртвай драўніны. І запаведныя некранутыя пушчанскія лясы з вялікай колькасцю мёртвай драўніны на розных стадыях раскладання — гэта сапраўдны прытулак для такога рэдкага і капрызнага госця. Аддае перавагу расці герыцый на дубе або грабе, часам сустракаецца і на аслабленых, яшчэ жывых дрэвах.

Каментары2

  • Уіі
    20.09.2024
    Ням-ням
  • 20.09.2024
    Сапраўды кажуць . Век жіві ,век вучыся.
    Ўсё роўна дурнем памрэш . Шмат разоў бачэў такі ў лесе . Каб ведаў што такі рэдкі звярнуў б больш ўвагі , сфатаграфаў . Хаця бачыў і больш дзіўныя . Ружовыя , быццам з сярэдзіны кавуна . І смярдзяць зтухлым )

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →